• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Рэабілітацыя дзяцей палітвязняў, стажыроўкі і спецыяльныя праграмы для студэнтаў – вынікі сустрэчы Святланы Ціханоўскай з мэрам Тыраны

    07 лютага, 2025

    Падчас візіту ў Албанію беларуская лідарка сустрэлася з Эрыёнам Веліай. Мэр Тыраны распавёў пра ініцыятывы горада ў падтрымку беларусаў і беларускіх ІТ-кампаніяў, а таксама падкрэсліў: Тырана і Албанія адкрытыя для ўсіх, каго пераследуе рэжым Лукашэнкі.

    Асноўныя дамоўленасці бакоў:

    • Рэабілітацыя дзяцей палітвязняў. Летам 2025 года Тырана прыме 50 беларускіх дзяцей для адпачынку і аздараўлення.
    • Стажыроўкі. Каля 10-20 беларусаў атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўкі ў інстытуцыях мясцовага самакіравання і мэрыі Тыраны.
    • Адкрыццё адукацыйнай праграмы. Яна стане даступнай для беларускіх студэнтаў у Каледжы Еўропы ў Тыране. Таксама будуць аб’яўленыя стыпендыі на навучанне ва ўніверсітэце POLIS.
    • Супрацоўніцтва з «Пактам Свабодных гарадоў». Падпісаны мемарандум аб партнёрстве паміж альянсам гарадоў і дэмакратычнымі сіламі Беларусі для падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы мясцовага самакіравання.
    • Фестываль правоў чалавека. Увосень удзельнічаць у ім запросяць беларускіх дакументалістаў.
    • Дзень салідарнасці з Беларуссю. 25 сакавіка ў Тыране пройдуць адмысловыя мерапрыемствы ў знак падтрымкі беларусаў.

    Святлана Ціханоўская:
    «Вельмі ўдзячная Тыране за гасціннасць і салідарнасць. Дзеці палітвязняў атрымаюць магчымасць аздараўлення, маладыя спецыялісты – стажыровак, а студэнты – адукацыі. Албанія, як краіна, якая пераадолела дыктатуру, разумее, наколькі важна мець шматбаковую падтрымку на шляху да свабоды і дэмакратыі».

    Апошнія навіны