• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на сустрэчы з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальнай Асамблеі Францыі

    11 лютага, 2025

    Падчас працоўнага візіту ў Парыж беларуская лідарка сустрэлася з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальнай Асамблеі Францыі. У межах гэтай групы адбываюцца сустрэчы дэпутатаў, дзе прадстаўляюцца новыя ініцыятывы, абмяркоўваюцца актуальныя праблемы і шляхі падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

    Тэмы, якія ўздымаліся гэтым разам:
    ➖спосабы вызвалення і шляхі падтрымкі палітвязняў;
    ➖супрацоўніцтва паміж беларускімі і французскімі экспертамі, сярод якіх – стажыроўкі для беларусаў;
    ➖распрацоўка кампаніяў салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, у тым ліку падпісанне лістоў падтрымкі і правядзенне слуханняў і выставак у парламенце;
    ➖ магчымасці арганізацыі канферэнцыі Каліноўскага;
    ➖выбары ў Каардынацыйную Раду, якія адбыліся ў траўні мінулага года: французскі бок удзельнічаў у назіранні і па выніках падрыхтаваў справаздачу;
    ➖ уключэнне ў парадак дня французскага парламента пытанняў, якія датычацца Беларусі, каб павысіць увагу да беларускіх праблемаў.

    Асобна Святлана Ціханоўская закранула пытанне фінансавай падтрымкі беларускіх медыя і грамадзянскай супольнасці, якія сутыкнуліся з праблемамі пасля прыпынення міжнароднай дапамогі ЗША:
    «Хачу ўзняць яшчэ адну вельмі важную тэму: тэхнічная дапамога. Як вы ведаеце, адміністрацыя ЗША замарозіла дапамогу Беларусі, і гэта вельмі моцна паўплывала на нашыя медыя і грамадзянскую супольнасць. Гэтая сітуацыя ставіць пад пагрозу стабільнасць беларускіх незалежных медыя і грамадзянскіх ініцыятываў, і я заклікаю вас прыкласці ўсе намаганні для іх падтрымкі».

    Апошнія навіны