📅 Дата: 3-4 лютага 2025
📍 Месца: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
Форум Касцюшкі – гэта важная міжнародная падзея, прысвечаная дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і рэгіёне. Ён арганізаваны Міністэрствам замежных справаў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці і стане платформай для дыскусіі пра будучыню Беларусі, падтрымкі грамадзянскай супольнасці і ўзмацнення еўрапейскай інтэграцыі.
Што будзе ў праграме?
🔹 Панэль высокага ўзроўню
Удзел прымуць Святлана Ціханоўская, Радаслаў Сікорскі (міністр замежных справаў Польшчы), прадстаўнікі ўрадаў, міжнародных арганізацыяў і беларускіх дэмакратычных сілаў.
🔹 Круглыя сталы
Абмеркаванне ключавых пытанняў:
- Культура – роля беларускай культуры ў барацьбе за свабоду
- Гісторыя – гістарычная спадчына і актуальныя выклікі
- Адукацыя – адукацыйныя ініцыятывы і праекты
- Актывізм – як міжнародная супольнасць можа падтрымаць беларусаў
🔹 Ушанаванне памяці ахвяраў рэпрэсіяў
Ускладанне кветак да помніка працаўнікам верфі, загінулым у 1970 годзе, і адкрыццё выставы «Wolna Białoruś! Жыве Беларусь!»
🔹 Сустрэчы і дыялогі
Беларускія дэмакратычныя лідары сустрэнуцца з міжнароднымі партнёрамі, палітыкамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
🔹 Спецыяльныя мерапрыемствы
- Вечар беларускай культуры і мастацтва
- Паказ фільма Kos пра паўстанне Тадэвуша Касцюшкі
Хто прыме ўдзел?
✔️ Святлана Ціханоўская
✔️ Радаслаў Сікорскі, міністр замежных справаў Польшчы
✔️ Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў
✔️ Лідары Еўрапейскага Саюза, ПАРЕ, Рады Еўропы
✔️ Актывісты, даследчыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці