• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа

    16 лютага, 2025

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з генералам Келагам, які ў адміністрацыі прэзідэнта Трампа прызначаны спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі. Генерал адказвае, сярод іншага, за пытанні мірных перамоваў па Украіне.

    Лідарка дэмакратычных сілаў адзначыла паспяховае вызваленне трох закладнікаў з турмы, у тым ліку двух палітычных зняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытанні.

    Падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі, а таксама важнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы па Украіне. 

    Святлана Ціханоўская: «Я патлумачыла генералу, што для ўстойлівага міру неабходная прадказальная Беларусь без расійскай вайсковай прысутнасці. Мы дамовіліся працягваць камунікацыю».

    Апошнія навіны