• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская да 30 гадавіны рэферэндума аб змене дзяржаўных сімвалаў і статусе рускай мовы

    14 мая, 2025

    «30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся рэферэндум, вынікам якога стала змена дзяржаўнай сімволікі, паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і наданне рускай мове статусу роўнага з беларускай. Менавіта тады Лукашэнка абраў курс далейшага развіцця краіны — і з таго моманту думка народа, якому ён абяцаў служыць, перастала для яго мець значэнне.

    Цяпер, азіраючыся, мы можам выразна ўбачыць, да чаго нас прывяло тое рашэнне. Аўтарытарны рэжым, залежнасць ад Расіі, захаванне савецкай эканомікі, нестабільны рост ВУП, аслабленая валюта, абмежаваныя рэформы, рэпрэсіі, задушэнне пратэстаў, татальны дзяржаўны кантроль над СМІ. Як жа адно, здавалася б, звычайнае рашэнне магло прывесці да такіх вынікаў? Усё проста: замест таго, каб развіваць уласную культуру, праводзіць сучасныя еўрапейскія рэформы і будаваць моцную, незалежную дзяржаву, рэжым Лукашэнкі зрабіў стаўку на яднанне з Расіяй.

    Да чаго гэта нас прывяло? Да мізэрных заробкаў, ідэалагічных звальненняў, палітычных арыштаў. Да ізаляцыі ад цывілізаванага свету, напружаных адносінаў з суседзямі, перапісвання гісторыі. Да забыцця беларускай культуры, страты ідэнтычнасці, залежнасці ад чужой улады. Мы адчынілі дзверы «рускаму міру», і ён намагаецца забраць у нас найдаражэйшае — самасвядомасць.

    Мы не можам змяніць мінулае — тое, што адбылося, ужо не вярнуць. Але можам паўплываць на будучыню. Захоўвайце і перадавайце беларускую культуру дзецям. Часцей размаўляйце па-беларуску, чытайце нашыя кнігі, слухайце беларускую музыку, падтрымлівайце тых, хто стварае на беларускай мове. Сапраўдная свабода пачынаецца з любові да свайго. І калі мы хочам быць гаспадарамі на сваёй зямлі, то мусім шанаваць нашую спадчыну і караіну».

    Апошнія навіны