• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мужчыны ва ўладзе часта глядзяць на нас звысоку. Таму ім асабліва цяжка прайграць жанчыне на выбарах»

    15 мая, 2025

    Святлана Ціханоўская другі год запар бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Impact», якая сёлета праходзіць у Познані 14–15 траўня. Impact збірае лідараў думак, палітыкаў і экспертаў з усяго свету. Сёлета сярод спікераў — Барак Абама, Фрэнсіс Фукуяма, Радаслаў Сікорскі, Джон Кэры, Эн Эплбаўм ды іншыя.

    Ціханоўская выступіла ў другі дзень канферэнцыі, 15 траўня, падчас дыскусіі «Голас мужнасці: дэмакратыя, лідарства і сіла жанчын».

    Вось некалькі ключавых выказванняў беларускай лідаркі:

    ➖ Пра тое, чаго баяцца аўтакраты ў жанчынах:
    «Я думаю, што аўтакраты баяцца рашучасці і стойкасці жанчын. Яны змагаюцца не толькі за сябе, але і за сваіх дзяцей, свае сем’і. Гэта робіць іх моцнымі. Жанчыны вытрымліваюць доўгія дыстанцыі. Я лічу, што жанчыну цяжэй падкупіць. І мужчыны ва ўладзе часта глядзяць на нас звысоку, лічаць слабымі, таму ім асабліва цяжка прайграць жанчыне на выбарах».

    ➖ Пра ўнікальны ўнёсак жаночага лідарства ў дэмакратыю:
    «Жанчыны ведаюць, што такое пазбаўленне правоў і роўнасці ў аўтарытарных грамадствах. Там, дзе дамінуюць мужчыны, у іх амаль няма доступу да «сацыяльных ліфтаў». Толькі дэмакратыя можа гарантаваць жанчынам сапраўднае раўнапраўе».

    ➖ Пра надзею і пасланне жанчынам:
    «Уся мая надзея — у людзях. Калі я бачу мноства яскравых маладых жанчын у нашым руху, калі чую гісторыі пра жаночую салідарнасць у турме — я напаўняюся аптымізмам. Жанчыны ў Беларусі ўсё яшчэ хочуць пераменаў, і яны абавязкова прыйдуць. Маё пасланне тым, хто нас глядзіць: ніколі не здавайцеся. Вы мацнейшыя, чым вам здаецца».

    ➖ Пра мірныя перамовы:
    «На жаль, я даволі скептычна стаўлюся да гэтых перамоў. Існуе ілюзія, што Пуцін і Лукашэнка хочуць міру. Але вайна выгодная ім: яна падтрымлівае іх эканоміку і дазваляе трымаць грамадства пад кантролем. Мы ўсе бачылі, што Пуцін адправіў у Стамбул чыноўнікаў трэцяга эшалону. Ён не ўспрымае мір сур’ёзна. Цяпер прыйшоў час дэмакратычнаму свету паказаць зубы: у нас ёсць інструменты і сродкі, якія прымусяць дыктатараў памяняць свае паводзіны».

    Апошнія навіны