• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра смерць палітзняволенага Валянціна Штэрмера

    21 мая, 2025

    За кратамі памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. І я не ведаю, як словамі выразіць тое, што адчуваю ўнутры, бо ўсё здаецца недарэчным.

    Колькі яшчэ смерцяў павінна адбыцца, каб свет урэшце зразумеў маштаб трагедыі, якая працягваецца ў Беларусі? Валянцін — адзін з тых, хто ніколі не павінен быў патрапіць за краты. Яго зняволілі не за злачынства, а за сумленне, за праўду, за годнасць.

    Я не была асабіста знаёмая з Валянцінам. Але я разумею, што ён быў чалавекам з прынцыпамі. Не сумняваюся, што яго любілі і чакалі дома.

    Мы не павінны прывыкаць да смерцяў. Не павінны прымаць гэта як нешта звыклае. Кожная страта — гэта боль, гэта напамін пра адказнасць, якую мы ўсе нясём перад тымі, хто сёння ў турмах, хто не дажыў да волі, хто ўсё яшчэ працягвае барацьбу.

    Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім Валянціна. Мы павінны працягваць змагацца — дзеля Валянціна, дзеля ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за вольную Беларусь.

    Апошнія навіны