Не дайце сябе падмануць! Навошта рэжыму насамрэч патрэбны Усебеларускі народны сход?
24-25 красавіка ў Мінску пройдзе так званы Усебеларускі народны сход, дзе будуць зацверджаныя асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі і новая ваенная дактрына. Тлумачым, што такое УНС і навошта рэжым яго праводзіць.
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Таццянай Шчытцовай у чацвер, 25 красавіка
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Вы зможаце пацікавіцца ў прафесаркі пра сучасны стан беларускай навукі і распавесці пра бар’еры ці перашкоды, з якімі сутыкнуліся ў галіне адукацыі. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці […]
Святлана Ціханоўская: «Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць»
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам на Мальёрцы, дзе выступіла на Саміце спікераў парламентаў ЕС. У прамове Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету». Што важнага адзначыла лідарка? 📌 «Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра […]
Святлана Ціханоўская: «Лёс Еўропы зараз вырашаецца не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў Малдове, Грузіі і Арменіі»
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Саміце спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы: «Паважаныя ўдзельнікі, Сёння я звяртаюся да вас ад імя адважных беларусаў, якія працягваюць змагацца: за сваю свабоду, за дэмакратыю і за еўрапейскую будучыню. Наш пратэст сышоў у падполле, але людзі не здаліся. Я выступаю і ад імя тых, у каго забралі голас, каго […]
Спіс беларускіх арганізацыяў, якія распавядуць вам пра экалогію
Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі. 🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. […]
Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і акцыяў
Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі акцыі і імпрэзы, якія мы сабралі для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома 📌 Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення. 🇩🇪 Берлін: 23 красавіка, 19:00. 🇱🇹 Вільня: 24 красавіка, 19:00 (стары горад). […]
Сустрэча міністраў G7, візіт у Канаду, прэзідэнтства ў Бюро Рады Еўропы па моладзі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 красавіка 2024
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Канаду з працоўным візітам і правяла шэраг сустрэч з ключавымі палітыкамі краіны. Беларусь упершыню была прадстаўлена на сустрэчы міністраў G7. У Вільні хутка адкрыецца інфармацыйны Пункт Рады Еўропы для Беларусі. Дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву абралі супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. СУСТРЭЧА МІНІСТРАЎ […]
Святлана Ціханоўская: «За апошнія 4 гады ў Беларусі было знішчана больш за 1600 некамерцыйных арганізацый»
Два гады таму рэжым адправіў за краты актывістаў з незалежных прафсаюзаў. Амаль дваццаць чалавек знаходзяцца ў турме па надуманых абвінавачваннях. Рэжым паказальна расправіўся над людзьмі, у чарговы раз паказаўшы – важней задушыць галасы беларусаў, чым пачуць іх. Святлана Ціханоўская: «Два гады таму ў Беларусі рэжым паказальна расправіўся з актывістамі незалежных прафсаюзаў. Амаль два дзясяткі чалавек, […]
Блінкен, Бербак, Кэмеран, Сэжурнэ. Святлана Ціханоўская – пра вынікі дыялогу з прадстаўнікамі G7
На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення […]
Таццяна Шчытцова: «З-за ідэалагічнага кантролю і прарасійскай прапаганды дэградацыя сацыягуманітарных ведаў у Беларусі непазбежная»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у сустрэчы старэйшых службовых асобаў па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. Падчас дыялогу актуалізаваліся пытанні, што датычацца розных аспектаў жыцця беларусаў: правоў чалавека, адукацыі і асветы, культуры. Асобна ішла гаворка пра метады паляпшэння становішча палітвязняў, іх вызвалення. Дарадца выступіла перад удзельнікамі з прамовай, […]
«Самае складанае – атрымаць запрашэнне на такія мерапрыемствы». Дзяніс Кучынскі – пра планы на саміт «Вялікай сямёркі» і візіт на Мальёрку
У гэтым відэа дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядзе пра падрыхтоўку візітаў высокага ўзроўню. Таксама вы даведаецеся, на якіх патрэбах беларусаў Святлана Ціханоўская сфакусуе ўвагу сусветных лідараў падчас саміта «Вялікай сямёркі» і візіту на Мальёрку.
Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні: чаму гэта важна?
Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава сустрэліся з дырэктарам па міжнародных сувязях Рады Еўропы Міраславам Папой. Нагода для перамоваў – адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні, якое запланаванае на восень. Такія пункты распаўсюджваюць інфармацыю аб дзейнасці Рады, у тым ліку – аб канвенцыях, […]
Беларусь – на саміце «Вялікай сямёркі». Дзяніс Кучынскі – пра ўнікальнасць і важнасць падзеі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. Упершыню Беларусь будзе прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Там збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. У гэтым відэа вы даведаецеся, якія тэмы Святлана Ціханоўская ўзніме падчас свайго ўдзелу ў гэтым важным мерапрыемстве.
Улады Канады і дэмакратычныя сілы Беларусі распачалі сумесныя стратэгічныя кансультацыі
Падчас паездкі ў Канаду беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў з ключавымі палітыкамі краіны: з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо, міністаркай замежных справаў Мелані Жалі, а таксама са спікерамі абедзвюх палатаў Парламента і лідарамі апазіцыі. Што стала вынікам сустрэчаў з прадстаўнікамі ўраду? ⚪️ Запуск стратэгічных білатэральных кансультацыяў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі па аналогіі са Стратэгічным дыялогам з ЗША. […]
Ціханоўская сустрэлася са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сената Канады
Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сената, лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь», а таксама лідарамі апазіцыі. Святлана Ціханоўская падзякавала канадскім партнёрам за падтрымку і салідарнасць у стаўленні да нашай краіны, а таксама з радасцю адзначыла: пытанне Беларусі аб’ядноўвае розныя палітычныя сілы ў парламенце Канады – урадавую партыю і […]
Прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо правёў перамовы са Святланай Ціханоўскай
Гэта другая двухбаковая сустрэча ў Канадзе. Гэтым разам яна адбылася ў офісе прэм’ера ў Атаве. Трудо выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў, а таксама станам беларускіх медыя. Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмакратычных сілаў і заклікала Канаду да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Падчас дыялогу закраналася пытанне санкцыяў, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай
Падчас візіта ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкай Сурвілай – знакавай фігурай для беларускай палітыкі і грамадзянскай супольнасці. Спадарыня Івонка – не толькі старшыня Рады БНР. Дзякуючы працы фонда, які яна ачольвала, на аварыю на Чарнобыльскай АЭС звярнула ўвагу сусветная супольнасць, пасля чаго на ліквідацыю наступстваў катастрофы былі скіраваныя вялікія сродкі. Менавіта спадарыня Івонка […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Канады
Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася з суайчыннікамі ў Атаве. Да дыялогу далучылася больш за паўсотні чалавек – асабіста ці анлайн. Разам з беларускай лідаркай удзел у мерапрыемстве брала канадская амбасадарка ў Беларусі, якая вядзе працу з Варшавы. У размовах цягам вечара Святлана Ціханоўская ўздымала пытанні легалізацыі беларусаў у Канадзе, падтрымкі байцоў Палка […]
Сітуацыя ў Беларусі і рэгіёне, прыцягненне рэжыму да адказнасці і падтрымка беларускай дыяспары: пра што ішла гаворка на сустрэчы з ключавымі палітыкамі Грэцыі?
11-12 красавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Грэцыі з працоўным візітам, дзе брала ўдзел у Дэльфійскім эканамічным форуме і праводзіла шэраг сустрэчаў з ключавымі палітыкамі краіны. З прэзідэнткай Грэцыі Катэрынай Сакелярапулю беларуская лідарка абмеркавала бягучую сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне – і звярнула ўвагу суразмоўцы на важнасць прыцягнення рэжыму да адказнасці. У прыватнасці – за захоп […]
8 гарачых пытанняў аб выбарах у Каардынацыйную Раду
Выбары ў Каардынацыйную Раду, назначаныя на травень, ужо не першы дзень выклікаюць актыўныя спрэчкі ў сеціве. Беларусы высвятляюць, ці патрэбны такі палітычны інстытут, хто павінен у яго ўваходзіць і якія задачы ён павінен вырашаць. Эксперты Офіса на чале са старэйшым палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім даюць адказы на самыя актуальныя пытанні.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім
Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам Сікорскім на Дэльфійскім эканамічным форуме, дзе бакі абмеркавалі спіс прапановаў, падрыхтаваных Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і НАУ для польскіх уладаў. Ключавыя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчы: 📌 Ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі і апошнія пагрозы рэжыму ў бок Польшчы, пастаўкі рэжымам узбраенняў для расійскай арміі; 📌 Праблема атрымання польскіх візаў для беларусаў […]
Вызваліць палітвязняў, падтрымаць грамадзянскую супольнасць, не ўраўноўваць беларусаў і рэжым: пра што Ціханоўская казала на Дэльфійскім эканамічным форуме
Беларуская лідарка стала адным са спікераў на буйным міжнародным івэнце ў Грэцыі, які традыцыйна збірае са ўсяго свету ўплывовых лідараў з разнастайных сфераў – палітыкі, бізнесу, тэхналогій, журналістыкі. Падчас мерапрыемства абмяркоўваюцца найбольш актуальныя праблемы для сучаснага грамадства: ад макраэканамічных тэндэнцый да кліматычных зменаў і IT-інавацый. Ціханоўская выступіла ў секцыі, якая прысвячалася геапалітычнай сітуацыі ў свеце. […]
«Відавочны прагрэс у параўнанні з мінулымі форумамі». Алесь Аляхновіч – пра вынікі III Беларускага бізнес-форуму ў Вільні
На форуме выступілі прадстаўнікі беларускага бізнесу, літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, юрысты, эксперты – агулам больш за 100 удзельнікаў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Алесь Аляхновіч тлумачыць, чым івэнт быў карысны ўдзельнікам: «Літва – другая краіна ЕС па колькасці і значнасці бізнесаў, заснаваных беларусамі. Адпаведна, такія […]
Слуханні ў Камітэце па замежных справах і сустрэча са спікеркай Парламента Кіпра: што важнага?
Важным момантам працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай на Кіпр стала сустрэча са спікеркай Парламента Анітай Дзімітрыу. Ключавымі пытаннямі ў размове былі не толькі юрыдычныя спрашчэнні для беларусаў альбо падтрымка бізнесоўцаў, але і падтрымка палітвязняў. У прыватнасці, бакі абмеркавалі шэраг кароткатэрміновых праграмаў рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітзняволеных. Падчас слуханняў у Камітэце па замежных справах кіпрскага Парламента Святлана […]
Святлана Ціханоўская – пра смерць Аляксандра Кулініча
«Проста не хочацца верыць, што гэта – ужо шостая смерць беларуса ў турме. Невыносна нават уяўляць, у якіх умовах людзі знаходзяцца за кратамі, калі іх змест прыводзіць да такіх трагедый. Мяне не пакідае боль ад думак аб загінуўшых у няволі – у тым ліку таму, што больш за год я нічога не ведаю пра лёс […]
Святлана Ціханоўская: «Доўгія гады беларускі рэжым праз Кіпр абыходзіў санкцыі»
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у парламенце Кіпра: «Паважаныя члены Пастаяннага камітэта па міжнародных і еўрапейскіх справах, Паважаныя парламентарыі, дарагія прыхільнікі свабоды, Для мяне вялікі гонар і прывілей выступаць перад вамі сёння. Я ўпэўненая, што тут знаходжуся сярод сяброў. Я на Кіпры ўсяго другі дзень, але ўжо адчуваю, наколькі блізкія нашыя народы. Беларусы, як і […]
Спрашчэнне легалізацыі, падтрымка бізнесу, ціск на рэжым: пра што ішла гаворка падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Кіпра
Адной з галоўных падзеяў працоўнага візіту беларускай лідаркі на Кіпр стала сустрэча ў Нікасіі з прэзідэнтам Нікасам Хрыстадулідзісам. Паколькі краіна па ўкладу з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай, то тутэйшы кіраўнік таксама выконвае ролю старшыні ўраду. Адпаведна, пытанні, якія актуалізуюцца падчас сустрэчаў, адразу праходзяць абмеркаванне на некалькіх палітычных узроўнях. У дыялогу бакі закранулі шэраг актуальных для Беларусі пытанняў: […]
Святлана Ціханоўская: «Я ўпэўненая, што перамены ў Беларусі наступяць раней, чым у Расіі»
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на брыфінгу для дыпламатаў у амбасадзе Польшчы на Кіпры: «Паважаныя дыпламаты, Дарагія сябры, Я хачу пачаць са слоў падзякі амбасадзе Польшчы і амбасадару Марэку Шчапаноўскаму за тое, што прапанавалі нам гэтае памяшканне. Польшча адыгрывала і адыгрывае выключную ролю ў падтрымцы дэмакратычных пераменаў у нашай краіне. Яна прыняла сотні тысячаў беларусаў, […]
Святлана Ціханоўская: «Рэжым Лукашэнкі – стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла»
Беларуская лідарка падчас працоўнага візіту на Кіпр правяла брыфінг для амбасадараў у амбасадзе Польшчы. У прамове Святлана Ціханоўская адзначыла: рэжым Лукашэнкі не такі ўстойлівы, як можа падавацца. Акрамя таго, лідарка заклікала падтрымаць намаганні па вызваленню палітвязняў на міжнародным узроўні, а таксама вырашэнню праблемаў беларусаў з легалізацыяй за мяжой, мабільнасцю і выдачай візаў. Вось як гучалі […]