• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Мемарандум аб паразуменні з ЕЭСК (EESC): у чым сутнасць?

    19 чэрвеня, 2025

    Учора ў Бруселі Еўрапейскі эканамічна-сацыяльны камітэт і дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі «Мемарандум аб паразуменні».

    Галоўная мэта дакумента — закласці асновы для пашыранага супрацоўніцтва паміж бакамі. У прыватнасці, умацаваць сувязі паміж грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ краінаў Еўрапейскага Саюза і Беларусі, а таксама садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных структураў у еўрапейскіх сетках грамадзянскай супольнасці.

    Па якіх напрамках будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва:

    1. Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі;
    2. Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці аб унутранай сітуацыі ў Беларусі ў галіне парушэння правоў чалавека;
    3. Прасоўванне і падтрымка прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў;
    4. Арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай спадчыны, культуры і мовы ў краінах Еўрапейскага Саюза;
    5. Распрацоўка і рэалізацыя сумесных ініцыятываў, накіраваных на супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе;
    6. Дапамога ў распрацоўцы і ацэнцы рэформаў для новай Беларусі, а таксама абмену лепшымі практыкамі і досведам пераходу да дэмакратыі.

    Азнаёміцца з Мемарандумам можна па спасылцы.

    Апошнія навіны