• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Галоўныя моманты з прамовы і адказаў на пытанні Сяргея Ціханоўскага пасля 5 гадоў у турме

    22 чэрвеня, 2025
    • Пра будучыню Беларусі і дэмакратычных сілаў:

    «Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць дрэнных людзей ад добрых». 

    «Лідаркай Беларусі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што тут не прэтэндую. Ці вы лічыце, што лідарам павінен быць той чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі? Такіх лідараў, як я, у нас тысячы».

    «Я не планую ўмешвацца ў дзейнасць Офіса. Яны мне расказвалі: «Офіс тым і тым займаецца, крадуць…». Яны там называюць нас здраднікамі. А я вам вось што скажу: больш сумленнага чалавека, чым Святлана, у жыцці не сустракаў. Я і пальца яе не варты».

    • Пра Украіну і Расію: 

    «Крым — гэта тэрыторыя Украіны. Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала вельмі цяжкая доля — я падтрымліваю яго абсалютна і бязмежна. Яго лёс у чымсьці нават цяжэйшы за мой. Гэта мой герой».

    «Наш агульны вораг — гэта пуцінская ўлада. Менавіта пуцінская ўлада. Пакуль яна не абрынецца там, ніякай перамогі ў Беларусі быць не можа».

    • Пра ўплыў ЗША:

    «Дональд Трамп мае сілу сваім словам вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я прашу дапамагчы нам. Ёсць шанец выпусціць усіх, калі ён скажа сваё слова».

    • Пра ўмовы зняволення:

    «Я пяць з лішнім гадоў знаходзіўся ў адзіночнай камеры. Крыху менш за тры гады мне не давалі ніводнага ліста. Вакуум абсалютны быў».

    «Я знаходзіўся на рэжыме, які называецца жэстачайшым — так разумею, што і Калеснікава, і Бабарыка цяпер на ім знаходзяцца. Гэта калі табе не даюць нават лістоў — два з паловай гады мне не аддавалі ні аднаго ліста. Табе не даюць званіць родным ні па скайпе, ні па тэлефоне, хаця законам гэта прадугледжана».

    Мне за гэтыя больш чым пяць гадоў нават не далі паспавядацца, уяўляеце? Я праваслаўны хрысціянін, але не магу ні паспавядацца, ні прычасціцца, а ў законе прапісаная такая магчымасць штомесяц, і ў СІЗА, і ў турме. Лісты, званкі, адвакаты, святар — нічога няма».

    «Мяне апошні месяц адкормлівалі: масла, яйкі, тварог, падвойная пайка. І я цяпер вось так выглядаю! Вы ўяўляеце, якім я быў да гэтага?»

    • Пра метады ўтрымання палітычных зняволеных:

    «Нічога нельга. Прымушаюць прыбіраць гадзінамі чысты пакой, а потым кідаюць у ШІЗА за тое, што «не прыбіраўся». Адвакатаў нельга, скаргаў нельга, ты толькі сядзіш у гэтай камеры. Чым гэта не катаванне? Я кажу ім: «у вас маньякі сядзяць у суседнім пакоі, тэлевізар глядзяць. Дайце мне хоць адзін ліст ад родных». Чалавек у турме, ён жа чалавекам застаецца! У яго ж ёсць нейкія правы».

    «Думаў, што мяне пасадзяць на 3–4 гады. Мне пашанцавала, што я выйшаў пасля пяці, а не прасядзеў 20 гадоў. Я б там не выжыў».

    • Пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА:

    «Маленькі пакой, 12 зняволеных, і на чале Лукашэнка сядзіць. Я яму кажу, вы навошта мне грошы падкінулі? А ён мне ў адказ: «А ты што хацеў? Палітыка — гэта брудная справа. Тут можна толькі так». І мы з Бабарыкам у адказ: «А мы думалі, што можна з чыстымі рукамі».

    • Пра Марыю Калеснікаву:

    «Пратасевіч ездзіў да Калеснікавай з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні, Маша ў адказ накінулася на яго з кулакамі».

    «Я ні разу не сумняваўся і не пашкадаваў ні пра што. І цяпер не шкадую», — дадаў Сяргей напрыканцы прэс-канферэнцыі.

    Апошнія навіны