• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Другі дзень Канферэнцыі беларусаў свету: галоўныя выклікі і пошукі рашэнняў

    25 мая, 2025

    У Варшаве скончыўся другі дзень IV Канферэнцыі беларусаў свету. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі і ўдзельніцы працавалі ў групах: абмяркоўвалі праблемы і новыя выклікі і спрабавалі знайсці шляхі іх вырашэння. Акрамя таго, прайшла панэльная дыскусія, прысвечаная фандрайзінгу, і серыя пытанняў і адказаў з удзелам беларускіх палітыкаў. Напрыканцы асноўнага дня Канферэнцыі з прамовай выступіла Святлана Ціханоўская.

    У фінальнай частцы свайго выступу беларуская лідарка падкрэсліла моц беларусаў нават у складаных умовах і важнасць падтрымкі адно аднаго:
    «Мы, беларусы, нават у самых складаных умовах, не губляем аптымізму і пачуцця гумару. І, думаю, гэта тое, што дазваляе нам захаваць сябе і працягваць рух наперад».

    Святлана Ціханоўская таксама звярнула ўвагу на сілу супольнасці, якая, нягледзячы на рознагалоссі, здольная да яднання і салідарнасці:
    «Калі назіраеш за гэтым, то разумееш: мы ўсе робім адну справу. І я б хацела, каб усе мы заўважалі больш пазітыўнага. Каб навучыліся падтрымліваць і хваліць адно аднаго за добрыя справы, нават калі маем розныя палітычныя погляды. Менавіта дзеля гэтага мы і праводзім такія канферэнцыі».

    Заўтра, у трэці дзень Канферэнцыі, з 12:00 да 20:00 у Музеі Вольнай Беларусі (вул. Foksal 11, Варшава) пройдзе выстава «Нічога асабліва новага», якая прадставіць асабістыя рэчы палітвязняў, іх лісты, вершы і гукавыя сведчанні — як эмацыйны аповед пра жыццё за кратамі і сілу салідарнасці.

    Апошнія навіны