• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэта ўдар па свабодзе адукацыі, творчасці і самарэалізацыі»: Таццяна Шчытцова – пра праект пастановы аб рэгуляцыі рэпетытарскіх паслугаў

    09 красавіка, 2025

    У Беларусі падрыхтаваны праект пастановы, які мусіць рэгуляваць дзейнасць рэпетытараў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначае: дакумент дэманструе выразную спробу дзяржаўнага кантролю і недавер да тых, хто працуе ў адукацыі па-за межамі сістэмы.

    Дакумент прадугледжвае выкарыстанне толькі беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў пры анлайн-занятках, забарону навучання непаўналетніх мастацтву, музыцы, танцам і іншым творчым дысцыплінам. Да таго ж, абавязвае рэпетытараў працаваць выключна ў межах школьнай праграмы і пацвярджаць навучальны статус кожнага вучня. Увесь праект фактычна ўводзіць інструменты татальнага кантролю.

    Таццяна Шчытцова:
    «Гэты праект – сведчанне таго, што ўлады разглядаюць кожнага, хто працуе ў адукацыі па-за сістэмай, як патэнцыяльную пагрозу. Рэпетытарская дзейнасць набліжаецца да аб’екта пастаяннага кантролю. Пункт пра «нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы» адкрывае тэхнічныя магчымасці для маніторынгу, згадка пра «прававыя, маральныя і этычныя нормы» – пра ідэалагічную цэнзуру. А забарона на фармаванне групаў не больш за чатыры чалавекі кажа аб адным – гэта імкненне абмежаваць магчымасці фармавання супольнасцяў і сацыяльных сувязяў па-за сістэмай, што забяспечвае магчымасць большага кантролю. Гэта ўдар па свабодзе адукацыі, творчасці і самарэалізацыі».

    Апошнія навіны