• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі і ўзяла ўдзел у Дуброўніцкім форуме

    12 ліпеня, 2025

    Падчас форуму ў харвацкім Дуброўніку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнковічам — на яго запрашэнне яна і прыехала на форум.

    Ціханоўская падзякавала прэм’еру за падтрымку ініцыятыў у абарону палітвязьняў і за прынцыповую пазіцыю Харватыі ў міжнародных структурах, у тым ліку ў АБСЭ. Яна таксама прапанавала прызначыць спецыяльнага пасланніка Харватыі па Беларусі, каб узмацніць падтрымку дэмакратычных перамен.

    «Харваты добра разумеюць беларусаў, якія змагаюцца не толькі за свабоду, але і за незалежнасць. Вы ведаеце, як лёгка страціць свабоду і як цяжка яе вярнуць. Вы добра ведаеце, што такое тыранія — і таму падтрымліваеце Украіну і свабодную Беларусь. Мы цэнім наша сяброўства і салідарнасць», — сказала Ціханоўская.

    Бакі абмеркавалі магчымасць далучэння Харватыі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, які ўжо падтрымліваюць Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя, Эстонія, Латвія, Люксембург і Іспанія.

    Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка да Генеральнай Асамблеі ААН і магчымасць супольных мерапрыемстваў па Беларусі ў Нью-Ёрку падчас Тыдня высокага ўзроўню.

    Ціханоўская і прэм’ер абмеркавалі ўдзел Беларусі ў ініцыятыве «Трохмор’е» — у 2026 годзе Харватыя будзе старшынстваваць у гэтым фармаце. Сёлета Ціханоўская ўжо ўдзельнічала ў саміце «Трохмор’я» ў Польшчы па запрашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды.

    Падчас Дуброўніцкага форуму Ціханоўская выступіла ў дыскусіі, прысвечанай каштоўнасцям і барацьбе дэмакратый з аўтарытарызмам, разам з амерыканскімі і еўрапейскімі спікерамі, а таксама правяла шэраг двухбаковых сустрэч.

    Таксама яна ўзяла ўдзел у афіцыйнай вячэры з удзелам міністра замежных спраў Украіны, а таксама міністраў замежных спраў Албаніі, Італіі, Харватыі, Малдовы і афрыканскай дзяржавы Тога.

    “Беларусь ўдзельнічае у Дуброўніцкім форуме ўпершыню, і гэта магчымасць данесці не толькі нашы пазіцыі, але і збудаваць новыя кантакты. Тут шмат прадстаўнікоў Балкансктх краін, ЗША, і нават палітыкі з Афрыкі. З’явілася шмат карысных кантактаў. Гэта магчымасць прасоўваць беларускае пытанне ў свеце, і вырашаць практычныя праблемы беларусаў” – адзначыла Ціханоўская.

    Апошнія навіны