У цэнтры размовы была тэма далейшых супольных дзеянняў з акцэнтам на змаганне з прапагандай і структурамі рэжыму, якія працягваюць дзейнічаць за межамі Беларусі. Міністр адзначыў важнасць бяспекі для беларускіх дэмакратычных сілаў, і падкрэсліў: Літва працягне забяспечваць абарону тых, хто ратуецца ад пераследу рэжыму.
Сяргей распавёў пра гады, праведзеныя ў зняволенні, і падкрэсліў, што рэпрэсіі не скончыліся — пакуль адных вызваляюць, іншых саджаюць. Ён заклікаў працягваць палітыку паслядоўнага ціску і не дапускаць легітымацыі рэжыму.
Напрыканцы сустрэчы Святлана і Сяргей Ціханоўскія падзякавалі Літве за прынцыповую пазіцыю, якая стала важным фактарам для апошніх рашэнняў па вызваленні палітвязняў і ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі.
Святлана Ціханоўская:
«Літва паслядоўна адрознівае беларусаў ад расіянаў — як на ўзроўні працэдураў выдачы ВНЖ, так і ў іншых падыходах. Яна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы нават у складаных рэгіянальных умовах і застаецца нашым надзейным партнёрам у змаганні за свабоду Беларусі».