Беларусы і беларускі, якія пацярпелі ад рэжыму ў сувязі з падзеямі 2020 года ці праз падтрымку Украіны на фоне вайны, могуць легалізавацца ў Чэхіі, нягледзячы на тое, што краіна прыпыніла стандартную выдачу візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі. Грамадзяне нашай краіны могуць прэтэндаваць на ўдзел у візавай праграме МЗС Чэшскай Рэспублікі «Грамадзянская супольнасць».
Хто можа далучыцца да праграмы?
- асобы, якія змагаюцца за свабоду і правы чалавека, з’яўляюцца прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ альбо акадэмічнай сферы.
- асобы пад пераследам з боку дзяржаўнага апарата, якія вымушаны пакінуць краіну грамадзянскай прыналежнасці з прычынаў бяспекі, актыўнай абароны дэмакратычных прынцыпаў, немагчымасці свабодна і беспакарана выконваць прафесійную працу альбо з іншых прычынаў, звязаных з абмежаваннем правоў чалавека і свабодаў.
📌Алгарытм дзеянняў:
- Прааналізаваць, наколькі Вашая сітуацыя адпавядае апісаным вышэй крытэрыям.
- Калі сапраўды адпавядае, Вы можаце звярнуцца ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. У звароце трэба апісаць актывісцкі бэкграўнд і/ці характар пераследу, а таксама актуальную сітуацыю: дзе вы знаходзіцеся, на падставе якіх дакументаў, ці не заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта і інш.
- У пражскім Офісе Ваш кейс верыфікуюць і ў выпадку станоўчай верыфікацыі рэкамендуюць адной з чэшскіх няўрадавых арганізацыяў, якая можа выступаць гарантам перад МЗС ЧР (падача на праграму магчымая толькі праз гаранта).
- Далей Вам дадуць кантакт гаранта, з якім трэба будзе самастойна звязацца праз афіцыйныя каналы сувязі.
- Ад гаранта Вы атрымаеце анкету для ўдзелу ў праграме, а пасля ўзгаднення Вашай кандыдатуры з МЗС ЧР — спіс дакументаў і дату падачы.
Важна:
➖ блізкія сваякі заяўніка таксама могуць удзельнічаць у праграме.
➖ падача магчымая праз амбасады Чэхіі не толькі ў Беларусі.
Па пытаннях наконт праграмы «Грамадзянская супольнасць» можна звяртацца ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы: czechia.office@tsikhanouskaya.org