• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам

    08 ліпеня, 2025

    Беларуская лідарка правяла перамовы з міністрам унутраных справаў Літвы. Размова прайшла на беларускай мове, што падкрэсліла дабразычлівае стаўленне літоўскага палітыка да беларускага народа. У сустрэчы таксама бралi ўдзел кіраўніца дэпартаменту Міграцыі Эвэліна Гудзінскайце і Аста Андрыяўскене, амбасадарка па асаблівых даручэннях.

    Міністр адзначыў: Літва працягне падтрымліваць беларусаў. Ціханоўская ў адказ падзякавала за паслядоўную падтрымку і выказала ўдзячнасць за рашэнне працягнуць віды на жыхарства да трох гадоў, выдачу пашпартоў замежніка, і рашэнне не патрабаваць дакументаў якія патрабуюць вяртання ў Беларусь (як апастылі), а таксама выдачу літоўскіх дакументаў для беларусаў, якія апынуліся ў трэціх краінах.

    Падчас сустрэчы бакі ўзнялі такія ключавыя пытанні для беларусаў:
    – праблемы пры атрыманні ЧВЖ і дакументаў. Беларуская лідарка прапанавала стварыць рабочую групу для аператыўнага вырашэння праблемаў. Міністар запэўніў, што кожны кейс разглядаецца індывідуальна, і кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд.
    – тэрміны замены аўтамабільных нумароў: Ціханоўская звярнулася з просьбай працягнуць іх.

    Літоўскі палітык адзначыў:
    «У год мяжу з Беларуссю перасякаюць каля 1,5 мільёнаў разоў і для Літвы вельмі важнае пытанне бяспекі».

    І запэўніў, што памежныя пераходы застаюцца адкрытыя для пасажырскага злучэння.

    Апошнія навіны