• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сяргей Ціханоўскі і Дзяніс Кучынскі абмеркавалі вызваленне беларускіх палітвязняў у Белым доме

    10 верасня, 2025

    Сёння Сяргей Ціханоўскі разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзянісам Кучынскім сустрэліся ў Белым доме са спецыяльным памочнікам Трампа і дырэктарам па Еўропе Чарльзам МакЛафліным.

    На сустрэчы бакі абмеркавалі наступныя крокі ў справе вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і пошуку механізмаў, каб рэпрэсіі былі спыненыя.

    Ціханоўскі падкрэсліў, што ў амерыканскіх медыя вельмі мала гаворыцца пра вызваленне палітвязняў і пра ролю Трампа ў гэтым працэсе.

    Ціханоўскі падзякаваў Прэзідэнту Дональду Трампу за сваё вызваленне пасля пяці гадоў зняволення і за яго намаганні дзеля вызвалення ўсіх 1300 беларускіх палітычных закладнікаў. Ён адзначыў, што гэта не толькі асабістае рашэнне Трампа, але і выразная дэманстрацыя падтрымкі свабоды і чалавечай годнасці.

    «Вельмі важна трымаць гэтую тэму на парадку дня, бо гаворка ідзе пра жыцці людзей. Калі Прэзідэнту Трампу ўдасца дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў, гэта будзе вялікая перамога і для Белага дома, і для свабоднай Беларусі»,
    — заявіў Ціханоўскі.

    Дзяніс Кучынскі падкрэсліў:
    «Працягваем супрацоўніцтва з адміністрацыяй ЗША па вызваленні беларускіх палітвязняў і спыненні рэпрэсіяў. Гэта ключавы крок на шляху да свабоды і дэмакратыі ў нашай краіне».

    Апошнія навіны