• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра смерць палітзняволенага Андрэя Паднябеннага

    08 верасня, 2025

    «За кратамі памёр палітзняволены Андрэй Паднябенны. Дзявятая смерць палітвязня за кратамі, пра якую нам вядома. Цяжка падабраць словы, каб перадаць увесь боль, злосць і смутак.

    Андрэй быў любячым сынам і клапатлівым бацькам, працавітым чалавекам, але рэжым назваў яго «небяспечным тэрарыстам».

    Яго асудзілі на 16 гадоў і 8 месяцаў зняволення. Увесь час зняволення Андрэю даводзілася праходзіць праз цяжкія ўмовы і катаванні, псіхалагічны і фізічны ціск. Але нават у такіх умовах ён казаў, што гатовы адсядзець яшчэ, калі гэта дапаможа яго дзецям жыць у вольнай краіне. І за жаданне лепшай будучыні для сваёй сям’і яго спачатку пазбавілі свабоды, а ў няволі забралі самае каштоўнае — жыццё.

    Няма нічога страшнейшага, чым страціць роднага чалавека. Няма прабачэння тым, хто датычны да гэтага злачынства. Мае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Андрэя».

    Апошнія навіны