• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • На палях Генасамблеі ААН адбылося мерапрыемства па Беларусі

    26 верасня, 2025

    Дэлегацыя Еўрасаюза ў ААН разам з Даніяй, Германіяй, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Офісам Святланы Ціханоўскай правялі круглы стол аб адказнасці і вяршэнстве права ў Беларусі. Дыскусію мадэравала генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белэн Марцінес Карбанэль. Агулам удзельнічалі больш за 40 прадстаўнікоў МЗС Даніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Ісландыі, Германіі, іншых краінаў. 

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і інструменты прыцягнення вінаватых да адказнасці. Ціханоўская таксама згадала Алеся Бяляцкага, які адзначыў ужо пяты дзень народзінаў за кратамі, і заклікала да яго неадкладнага вызвалення.

     Акрамя таго беларуская лідарка прапанавала: 

    – падтрымаць пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд

    – правесці слуханні ў Радзе Бяспекі ААН у фармаце Аррыа; 

    – прыняць рэзалюцыю ў Трэцім камітэце ААН; 

    – падтрымаць працу праваабаронцаў, міжнародную платформу IAPB і міжнародны гуманітарны фонд.

    Падчас мерапрыемства выступілі:
    – генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белэн Марцінес Карбанэль;

    – намесніца міністра замежных справаў Эстоніі Мінна-Лійна Лінд; 

    – намесніца пастаяннага прадстаўніка Даніі пры ААН Сандра Дженсен Ландзі;

    – дырэктарка дэпартамента ААН МЗС Літвы Расма Рамошкайтэ;

    – намеснік пастаяннага прадстаўніка Германіі пры ААН Томас Занейзен;

    – пастаянная прадстаўніца Латвіі пры ААН Саніта Павлюта-Дэсландэс;

    – кіраўніца Міжнароднай платформы падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB) Андрэа Хубер.

    Слова ўзялі і прадстаўнікі экспертнай супольнасці — Freedom House, iSANS і Кааліцыі па вызваленні палітвязняў.

    Падчас сустрэчы былі прэзентаваныя:

    • даклад iSANS па транснацыянальных рэпрэсіях у Беларусі; 
    • Red Paper па еўрапейска-беларускай бяспецы; 
    • даклад BelPol пра саўдзел рэжыму ў агрэсіі супраць Украіны.

    Апошнія навіны