• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выстава пра беларускіх палітычных зняволеных — у цэнтры Прагі

    25 ліпеня, 2025

    24 ліпеня ў Празе адкрылася выстава, прысвечаная палітычным зняволеным з Беларусі, Расіі і Украіны. Яе падрыхтавала Міністэрства замежных справаў Чэхіі ў супрацоўніцтве з чэшскім няўрадавымі арганізацыямі People In Need, Prague Civil Society Centre і Gulag.cz.

    Героі выставы — канкрэтныя людзі: Нарыман, Людміла, Ірына, Марыя, Вольга, Арсеній, Надзея. Іх імёны павінны гучаць, бо кожны стаў сімвалам мужнасці і чалавечай годнасці ў змрочныя часы. Аднак сотні іншых мужчын, жанчын і маладых людзей дагэтуль за кратамі — толькі за тое, што адважыліся выказацца за свабоду.

    Сёння Чэхія дала голас тым, каго пазбавілі магчымасці гаварыць.

    Мерапрыемства, на якім прысутнічалі дыпламаты, міжнародная супольнасць, няўрадавыя арганізацыі, а таксама жыхары і госці сталіцы, наведала дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок: «З 18 ліпеня па 15 жніўня на Ра­ш­ынавай набярэжнай можна ўбачыць як вядомыя, так і менш вядомыя гісторыі палітзняволеных з Беларусі, Расіі і Украіны. Хтосьці з людзей ужо на свабодзе, іншыя — дагэтуль у нечалавечых умовах. Адметнасць гэтай выставы ў тым, што яе арганізавала МЗС ЧР у супрацоўніцтве з чэшскімі няўрадавымі арганізацыямі. Пазіцыя Чэхіі па беларускіх палітзняволеных не змянілася: пакуль усе не будуць вольнымі».

    Працу пражскага Офіса па падтрымцы палітзняволеных адзначыў ва ўступнай прамове чэшскі спецупаўнаважаны па Усходнім партнёрстве і вялікі сябра свабоднай Беларусі Давід Стулік.

    Пражскі Офіс у траўні 2024 года зладзіў у Празе І кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause. Ужо цяпер мы можам паведаміць, што ІІ кангрэс адбудзецца ў верасні 2025 года ў Варшаве і Познані. 

    Апошнія навіны