• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кангрэс па палітычных вязнях у Празе

    Прага
    23.05.2024

    З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіць Кангрэс па палітычных вязнях #WithoutJustCause. У івэнце бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя і іх родныя.

    Кангрэс арганізаваны Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі пры падтрымцы Амбасады ЗША.

    На кангрэсе абмяркоўваюцца наступныя тэмы:

    1. Тэндэнцыі рэпрэсіяў у Беларусі і новыя выклікі (2020–2024)
    2. Уразлівыя групы ў турме: непаўналетнія, людзі з інваліднасцю і захворваннямі, LGBTQIA+, жанчыны, веруючыя, анархісты
    3. Выклікі, з якімі сутыкаюцца родныя палітычных зняволеных
    4. Палітыкі для палітычных зняволеных
    5. Прычыны выезду палітычных зняволеных з Беларусі, статыстыка і пытанні візаў
    6. Інстытуцыйная падтрымка (былых) палітычных зняволеных
    7. Магчымасці для (былых) палітычных зняволеных: ахова здароўя, псіхалагічная падтрымка, рэсацыялізацыя, навучанне і праца
    8. Незалежныя медыя і асвятленне праблемаў палітычных зняволеных, медыйныя праекты

    Сярод спікераў:

    Крысціна Шыянок – Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе,

    Ян Мар’ян – намеснік міністра знешніх справаў Чэхіі,

    Аляксандра Матвійчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру,

    Кацярына Дзяйкала – Беларускі Хельсінкскі камітэт,

    Леанід Судаленка – Вясна,

    Вячаслаў Касінераў – DissidentBY,

    Марыя Колесава-Гудзіліна – Беларускае таварыства праваабаронцаў,

    Дзмітрый Лепрэтар – Юрыст,

    Вольга Вялічка – Physicians for Truth and Justice,

    Яўгенія Доўгая – кіраўніца ініцыятывы Палітвязынка,

    Наталля Васілевіч – Хрысціянская візія,

    родныя палітвязняў Вікторыя Пальчыс, Ганна Канавалава, Валер Арабейка,

    Вольга Зазулінская з “Краіны для жыцця”,

    Піліп Гаўрышаў – INeedHelpBy,

    Франак Вячорка – Офіс Святланы Ціханоўская,

    Вольга Гарбунова – Аб’яднаны пераходны кабінет,

    Таццяна Хоміч – Каардынацыйная рада,

    Матэуш Гняздоўскі – Амбасадар Польшчы ў Чэхіі,

    Вітіс Юрконіс – Freedom House у Літве,

    Аляксей Лявончык – BYhelp,

    Вераніка Станкевіч – Volnyja,

    Магда Пытлакоўска-Васелеўская – Беларускі Цэнтр Салідарнасці,

    Ганна Соўсь – Радыё Свабоды,

    Алег Агееў – Беларуская асацыяцыя журналістаў,

    Таццяна Кавалёнак – Politzek.me,

    Аліна Коўшык – Аб’яднаны пераходны кабінет,

    Аляксей Дзікавіцкі – Belsat,

    і многія іншыя.

    Мерапрыемствы