• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне палітвязняў — Ціханоўская размаўляла з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

    01 жніўня, 2025

    На палях Хельсінкскай канферэнцыі АБСЕ Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам. Яны абмеркавалі камунікацыю з уладамі ў Мінску па пытаннях вызвалення палітвязняў, магчымы візіт камісара ў рэгіён, а таксама намаганні ЗША па гуманітарных вызваленнях, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

    Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, які па-ранейшаму застаецца за кратамі, і іншых беларускіх праваабаронцаў. Яна падкрэсліла важную ролю ААН у спрыянні гуманітарным вызваленням і заклікала працягваць гэтыя намаганні.

    Папярэдні раз Ціханоўская сустракалася з Цюркам у лютым падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ціханоўская адзначыла, што мэтай візіту камісара ў Мінск магло б быць вызваленне палітвязняў.

    Апошнія навіны