• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што рабіць, калі вас спрабуюць завербаваць за мяжой?

    04 жніўня, 2025

    Офіс Святланы Ціханоўскай дае практычныя парады, як рэагаваць, калі вы сутыкнуліся з спробай вярбоўкі з боку рэжымных сілаў за межамі краіны.

    Што адбылося?

    Па даных Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы, КДБ Беларусі актывізаваў вярбоўку грамадзянаў Беларусі за мяжой: у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах. Праз сацыяльныя сеткі і месэнджары ў абмен на інфармацыю прапануюцца грошы, пашпарты, магчымасць бяспечна вярнуцца на Радзіму. Пры адмове людзі сутыкаюцца з пагрозамі і ціскам у свой адрас, а таксама ў адрас блізкіх, што жывуць у Беларусі. Таксама рэжым выкарыстоўвае аб’явы пра «лёгкі заробак» і іншыя метады для збору інфармацыі ці дэстабілізацыі дыяспары.

    Нагадаем агульныя правілы бяспекі:

    • Не рэагаваць на падазроныя прапановы працы, асабліва звязаныя з арганізацыяй мерапрыемстваў і акцыяў пратэсту ці з нанясеннем надпісаў на будынкі.
    • Ігнараваць прапановы супрацоўніцтва або дапамогі ад акаўнтаў ці асобаў, якія звязваюцца па-за афіцыйнымі каналамі дэмакратычных сілаў.
    • Ігнараваць прапановы атрымаць пашпарт «Новай Беларусі» ці іншыя льготныя схемы ад старонніх асобаў.
    • Не перадаваць інфармацыю групам або асобам, якія заяўляюць, што звязаныя з беларускімі спецслужбамі. Любыя персанальныя або палітычныя даныя могуць быць выкарыстаныя супраць вас і вашай сям’і. Больш за тое, такое супрацоўніцтва відавочна незаконнае ў краіне вашага знаходжання і можа мець сур’ёзныя наступствы — ажно да крымінальнай адказнасці і дэпартацыі.

    Калі кантакт ужо ўсталяваны:

    • Не пагаджацца на супрацоўніцтва і не перадаваць ніякіх звестак.
    • Пры пагрозах або ціску звяртацца ў мясцовыя праваахоўныя органы і спецыяльныя службы.

    Бяспека ў інтэрнэце:

      • Правяраць крыніцы інфармацыі і кантактаў;
      • Не пераходзіць па сумнеўных спасылках;
    • Не спампоўваць файлы ад незнаёмых адпраўнікоў;
    • Не заходзіць на сайты, якія імітуюць дэмакратычныя праекты (напрыклад, пад выглядам «Новай Беларусі») для збору даных.
    • Карыстацца бяспечнымі каналамі сувязі.

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях:

    «Офіс Святланы Ціханоўскай заклікае беларусаў за мяжой быць уважлівымі, захоўваць салідарнасць і паведамляць пра любыя спробы вербавання ў праваахоўныя органы краінаў, дзе вы знаходзіцеся».

    Апошнія навіны