Узаемадапамога ўжо даўно стала адметнай рысай нашага грамадства. Беларусы закрываюць тэрміновыя зборы, дапамагаюць дзецям і жывёлам, данацяць ініцыятывам, якія выжываюць толькі дзякуючы салідарнасці. Гэта асабліва важна ў цяперашні час, калі падтрымка патрэбная літаральна ўсюды.
У сваім новым відэа Святлана Ціханоўская гаворыць пра тое, як важна не прайсці міма і чаму нават адзін маленькі крок да дабрачыннасці мае свой уплыў. І галоўнае — гэта людзі, якія не застаюцца абыякавымі, і не пакідаюць іншых сам-насам з бядой.
Ніжэй — спіс збораў, якія даслалі нашыя партнёры, і якія, на жаль, яшчэ не закрытыя, але вы можаце з гэтым дапамагчы.
ВАЖНА: не рабіце данатаў на гэтыя зборы, калі вы знаходзіцеся ўнутры краіны.
- Тэрміновы збор на летнік для дзяцей палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў
- Збор дапамогі людзям з інваліднасцю
- Збор на перадачы палітвязням
- Персанальны збор акцёру Сяргею Толсцікаву, які змагаецца ў эміграцыі з аўтаімунным захворваннем
- Збор на ментарскую дапамогу для палітзняволеных (ініцыятыва «Вольныя»)
- Збор у сад і школу дзяцей палітвязняў
- Збор на працу незалежнага выдання «Витебский курьер»
- Штомесячны збор на перадачы.
- Падарунак за данат на перадачы палітвязням.
- Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне