Святлана Ціханоўская: «Я адчуваю вялікую палёгку ад таго, што Мікалай Статкевіч нарэшце на волі і дома. Асабліва радая за Марыну, якая так доўга чакала і так упарта змагалася за Мікалая ўсе гэтыя гады.
Я шчыра зычу яму сіл, здароўя і як мага хутчэй аднавіцца пасля перанесенага інсульту. Цяпер важна, каб Мікалай атрымаў патрэбнае лячэнне, цеплыню сям’і і падтрымку блізкіх.
За кратамі застаюцца яшчэ не менш за 1100 палітычных зняволеных. Усе павінны быць вызваленыя».
