• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Беларусь — не Расія. Мы на баку Украіны. Мы — ганарлівая еўрапейская нацыя з уласнай культурай і ідэнтычнасцю»

    20 лютага, 2026

    Сёння, 20 лютага, падчас візіту ў Вену, беларуская лідарка выступіла з прамовай на супольным пленарным пасяджэнні трох асноўных камітэтаў АБСЕ.

    У сваёй прамове Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на падтрымцы Украіны і неабходнасці спыніць расійскую агрэсію. Таксама яна заклікала Парламенцкую асамблею АБСЕ і краіны-ўдзельніцы не зніжаць увагу да Беларусі: трымаць ціск на рэжым і рыхтавацца да моманту, калі ў Беларусі адкрыецца акно магчымасцяў для пераменаў:

    «Сёння Украіна змагаецца за ўсіх нас — за Беларусь, Украіну, Малдову, усю Еўропу. Украіна змагаецца за мір, дэмакратыю і правы чалавека — тыя каштоўнасці, якімі так даражыць АБСЕ.

    Важна даць Украіне ўсё неабходнае для перамогі і спыніць расійскую агрэсію. Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку.
    Вынік гэтай вайны паўплывае і на будучыню Беларусі. Гэта можа адкрыць для нас акно магчымасцяў. І ёсць два сцэнарыі: Беларусь альбо застанецца ў расійскай арбіце, з ядзернай зброяй, войскамі, «Арэшнікамі» — а гэта значыць, пастаянная пагроза для нашых суседзяў. Альбо яна нарэшце вызваліцца. Аднавіць сваю незалежнасць, свабоду і вяршэнства права — і выканае свае абавязацельствы перад АБСЕ.

    Мы не павінны дазваляць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусь — не Расія. Мы на баку Украіны. Мы — ганарлівая еўрапейская нацыя з уласнай культурай і ідэнтычнасцю».

    Апошнія навіны