• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Фіта: пасля дэмакратычных пераменаў Беларусь зможа атрымаць доступ да еўрапейскага фінансавання

    07 сакавіка, 2026

    У Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі і еўракамісарам Рафаэле Фіта, які адказвае за рэформы і згуртаванне.

    У межах свайго мандату ён адказвае, у тым ліку, за трансгранічныя праекты. Фіта адзначыў, што раней паміж ЕС і Беларуссю існавала актыўнае супрацоўніцтва, але яно было прыпыненае праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тэрор і ўдзел у вайне. Аднак, як толькі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя перамены, беларускія органы ўлады, інстытуцыі і мясцовыя ўлады змогуць атрымаць доступ да фінансавання ЕС. Гаворка ідзе пра сотні мільёнаў еўра падтрымкі.

    Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што ўжо цяпер неабходна рыхтавацца да Беларусі пасля пераменаў. Бо ў момант, калі яны адбудуцца, Беларусі спатрэбіцца дапамога Еўрапейскага Саюза для правядзення рэформаў і адбудовы краіны. Ціханоўская прапанавала разам з Еўракамісіяй ужо цяпер пачаць падрыхтоўку магчымых напрамкаў і праектаў супрацоўніцтва.

    Яна таксама нагадала пра план Еўрапейскага Саюза, агучаны прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, які прадугледжвае да трох мільярдаў еўра на эканамічныя рэформы ў Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў.

    General view of the meeting

    Апошнія навіны