• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Мільярды на паперы, праблемы ў ВНУ: што не так з новай праграмай развіцця адукацыі? 

    10 сакавіка, 2026

    «Беларусь інтэлектуальная» — афіцыйная праграма развіцця адукацыі на 2026–2030 гады. Яна была зацверджаная на Усебеларускім народным сходзе ў снежні 2025 г. у якасці прыярытэту №2 сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

    Калі глядзець збоку фінансавання, гэта не так:
    1. На пяць гадоў абяцана выдаткаваць амаль 6,4 млрд. рублёў. Гэта амаль столькі ж, колькі атрымоўвае сілавы блок (перадапошні прыярытэт) — 6,7 млрд. толькі ў год.
    2. Калі канвертаваць беларускія рублі ў еўра, то на 5 гадоў — 1,87 млрд. Бюджэт Гетынгенскага ўніверсітэта ў Германіі, напрыклад, складае 1,4 млрд. еўра ў год.

    Павел Церашковіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі, пракаментаваў:
    «Праграма абяцае прадставіць якасную адукацыю кожнаму. Між тым у ёй пазначана, што доля выкладчыкаў з навуковымі ступенямі ў ВНУ цяпер складае 40%. Ва ўсім свеце наяўнасць навуковай ступені з’яўляецца базавым патрабаваннем для ўніверсітэцкага выкладчыка. Цяпер жа ў Беларусі па вялікім рахунку большасць сярод выкладчыкаў ВНУ складаюць тыя, хто на гэта не мае права.

    Адсюль і ўстойлівая тэндэнцыя «выпадзення» беларускіх ВНУ з міжнародных рэйтынгаў. У 2024 г. у рэйтынгу Webometrics 10 айчынных універсітэтаў трапілі ў лік 5000 лепшых, у 2026 — з іх засталося толькі 5.

    Нягледзячы на пафасную назву «Беларусь інтэлектуальная», праграма прадугледжвае, што не менш за 50% вучняў пасля заканчэння 9 класа будуць накіраваныя на атрыманне пераважна рабочых прафесіяў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дзеля параўнання, у краінах АЭСР доля моладзі, якая атрымлівае падобную адукацыю, складае трохі болей за 30%, у Бельгіі, Чэхіі (з вялікім індустрыяльным сектарам у эканоміцы) — каля 25%.

    Праграма абяцае «павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі», але аніякай канкрэтыкі пра гэта няма.

    І яшчэ са справаздачнай часткі: «накіравана (дзяржавай) на навучанне за мяжой 296 студэнтаў» — гэта дзесьці трохі болей за 1% з тых беларусаў, якія навучаюцца за мяжой».

    Апошнія навіны