• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Люты 2026: што адбылося? 

    02 сакавіка, 2026

    Цягам апошняга месяца Офіс Святланы Ціханоўскай працаваў па двух ключавых напрамках: узмацненне прысутнасці ў Польшчы і міжнародная дыпламатыя на галоўных еўрапейскіх і трансатлантычных пляцоўках.

    У фокусе месяца — падтрымка палітвязняў, каардынацыя дэмакратычных сілаў і прасоўванне беларускай тэмы як часткі рэгіянальнай бяспекі і міжнароднага парадку дня.

    Ніжэй — галоўныя падзеі Офіса Святланы Ціханоўскай.

    – Офіс пашырыў сваю прысутнасць у Польшчы. Адбыліся сустрэчы з беларускімі прасторамі, былымі палітвязнямі, грамадскімі ініцыятывамі, прадстаўнікамі медыясупольнасці і іншымі.
    – Сустрэча з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, дзе абмеркавалі стратэгічныя прыярытэты, крокі па ўмацаванні дэмакратычных сілаў і ўзмацненні адзінства.
    Пасяджэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны, дзе была прэзентаваная «Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне».
    Візіт Дзяніса Кучынскага ў Вашынгтон, дзе адбыліся слуханні ў Кангрэсе і сустрэчы ў Белым доме.
    – Удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі, далучылася да дыскусіяў і сайд-івэнтаў.
    – Удзел у Саміце па правах чалавека і дэмакратыі ў Жэневе, дзе Ціханоўская выступіла з прамовай і зрабіла акцэнт на тым, што адбываецца з беларусамі сёння.
    – Удзел у сайд-івэнце на Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Таксама адбылася сустрэча са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком.
    Сустрэча з прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Петрай Баер. Абмеркавалі ўдзел беларускай дэлегацыі ў пасяджэннях ПАРЕ, падрыхтоўку да наступных сесіяў Асамблеі.
    Удзел у пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы, дзе Ціханоўская выступіла з прамовай. У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў 46 краінаў-сябровак.

    Шукайце іншыя падзеі і ўсе навіны па спасылцы.

    Апошнія навіны