• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Менавіта дзякуючы такім прасторам нашыя творчыя людзі працягваюць ствараць мастацтва і знаходзіць дарогу да сэрцаў беларусаў»

    27 лютага, 2026

    Святлана Ціханоўская наведала «Дом творцаў» у Варшаве. Беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніком і стваральнікам прасторы Сяржуком Доўгушавым, а таксама з краязнаўцамі і актывістамі Алесем і Ганнай Юркойцямі, акцёрам і рэжысёрам Андрэем Трызубам, скульптарам Аляксеем Урублеўскім і іншымі прадстаўнікамі супольнасці.

    «Дом творцаў» адкрыўся ў снежні 2021 года і стаў цэнтрам падтрымкі беларускіх рэпрэсаваных мастакоў, акцёраў і музыкаў. За гэты час тут прайшло 9 творчых рэзідэнцыяў, былі арганізаваныя стыпендыі, выставы і пленэры. Больш за 1000 таленавітых творцаў атрымалі магчымасць ствараць і рэабілітавацца ў бяспечнай прасторы.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні падтрымкі праекта: сувязь з творцамі, супрацоўніцтва з беларускімі ініцыятывамі ў Польшчы і Еўропе, грантавую падтрымку і планы на далейшае развіццё прасторы, правядзенне рэгулярных мерапрыемстваў. А таксама працяг падтрымкі палітвязняў і рэпрэсаваных мастакоў.

    Святлана Ціханоўская:
    «Культура і мастацтва здольныя аб’ядноўваць людзей і падтрымліваць таленты нават у цяжкія часы. Я шчыра ўдзячная «Дому творцаў» за цёплы прыём і значны ўклад у беларускую культуру. Менавіта дзякуючы такім прасторам нашыя творчыя людзі працягваюць ствараць мастацтва і знаходзіць дарогу да сэрцаў беларусаў».

    Апошнія навіны