• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы». У Вільнюсе каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю

    31 сакавіка, 2026

    Сёння ў Вільні прайшло ўрачыстае ўзняцце бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літвы. Гэтая цырымонія — частка ўшанавання 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Да акцыі далучыліся Святлана Ціханоўская, спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, намеснік маршала Сената Польшчы Міхал Каміньскі, дэпутаты Сейма і беларуская дыяспара. Распачалася цырымонія з хвіліны маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё за вольную Беларусь.

    Святлана Ціханоўская:
    «Сёння каля Сейма Літвы мы ўздымаем бел-чырвона-белы сцяг — сімвал нашай волі і няскоранасці.

    Гэты сцяг нагадвае, што ёсць іншая Беларусь, несавецкая, нерасейская. Што беларусы — не роўна рэжым. Ён яднае беларусаў: і тых, хто ў выгнанні, і тых, хто дома.

    На мінулым тыдні ён лунаў у сотнях гарадоў па ўсім свеце, дзе жывуць беларусы.

    У Беларусі сёння такое ўявіць немагчыма. За сцяг караюць гадамі турмы, але ведаю, што многія яго сакрэтна захоўваюць дома. І прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы».

    Апошнія навіны