• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Рэжымы не маюць межаў і не выконваюць міжнародных правілаў»

    02 красавіка, 2026

    Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Берліне, дзе прайшла міжнародная дыскусія «Абарона тых, хто стаіць на перадавой дэмакратыі: супрацьдзеянне, стрымліванне і аднаўленне пасля транснацыянальных рэпрэсіяў аўтарытарных рэжымаў». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламаты, прадстаўнікі сусветных СМІ і аналітычных цэнтраў.

    Асноўныя мэты сустрэчы:
    – выпрацаваць канкрэтныя палітычныя рэкамендацыі;
    – умацаваць супрацоўніцтва паміж палітыкамі, грамадзянскай супольнасцю і медыя;
    – сфарміраваць агульны падыход да супрацьдзеяння транснацыянальным рэпрэсіям.

    У сваёй прамове беларуская лідарка адзначыла, што транснацыянальныя рэпрэсіі становяцца сур’ёзнай пагрозай міжнароднай бяспецы:
    «У мінулым рэпрэсіі ў асноўным былі абмежаваныя межамі краіны. Але сёння нават за мяжой ты ўжо не можаш адчуваць сябе ў бяспецы. Дыктатуры навучыліся пераследаваць сваіх апанентаў усюды, дзе б яны ні знаходзіліся. Тэма транснацыянальных рэпрэсіяў, над якой вы цяпер працуеце, павінна стаць у цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці. Мы мусім вынесці яе на Раду Бяспекі ААН, а таксама і на Генеральную Асамблею ААН»

    Таксама Святлана Ціханоўская заклікала міжнародных партнёраў да рашучых дзеянняў па падтрымцы беларусаў:
    «Я заклікаю нашых міжнародных партнёраў: працягвайце падтрымліваць нашых бежанцаў, нашую грамадзянскую супольнасць, праваабарончыя арганізацыі, палітычных вязняў і незалежныя медыя. Робячы нашую супольнасць моцнай, мы супрацьстаім гібрыднай вайне Лукашэнкі і Пуціна супраць Еўропы.

    Чым прасцей легалізацыя, чым лепшая інтэграцыя — тым менш уразлівыя беларусы да транснацыянальных рэпрэсіяў.

    Абараняючы беларусаў за мяжой — журналістаў, актывістаў, просьбітаў прытулку і тых, хто ўжо атрымаў прытулак, — еўрапейскія краіны абараняюць саміх сябе ад інфільтрацыі і ўплыву агентаў Лукашэнкі».

    Фота: lookby.media

    Апошнія навіны