• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка палітвязняў і міжнароднае супрацоўніцтва — асноўныя тэмы сустрэчаў у Офісе Святланы Ціханоўскай у Літве

    18 сакавіка, 2026

     Цягам апошніх дзён дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі правёў шэраг сустрэчаў як па літоўскім напрамку, так і з міжнароднымі партнёрамі ў Вільнюсе. Асноўная ўвага была нададзеная падтрымцы палітвязняў і абмеркаванню канкрэтных шляхоў дапамогі. 

    Падчас сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі вызначылі далейшыя крокі па развіцці ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у тым ліку:

    — З амбасадаркай Ірландыі Шейнай МакХ’ю. 

    Дзяніс Кучынскі падзякаваў Ірландыі за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду і падтрымку ў памеры 20 тысячаў еўра — гэты ўнёсак мае важнае значэнне для працы па дапамозе пасля вызвалення палітвязняў. Ірландыя стала адзінаццай краінай-удзельніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду. Бакі таксама дамовіліся правесці ў 2026 годзе двухбаковую канферэнцыю ў Ірландыі, прысвечаную нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. 

    — З амбасадаркай Францыі Люсі Стэпанян. 

    Дамовіліся ўзмацніць супрацоўніцтва паміж амбасадай Францыі і Віленскім офісам, абмеркавалі магчымасць рэалізацыі культурніцкіх праектаў і правядзення сумесных мерапрыемстваў у Вільнюсе.

    У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы з амбасадарам Італіі Эмануэле дэ Майгрэ і амбасадарам Нарвегіі Атле Конта Мідтунам:

    — З амбасадарам Італіі Эмануэле дэ Майгрэ абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцяў пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Італію, падчас якога Святлана Ціханоўская распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду і заклікала Італію далучыцца да гэтай ініцыятывы. Дзяніс Кучынскі працягнуў дыялог па гэтым напрамку.

    — Амбасадару Нарвегіі Атле Конта Мідтуну Кучынскі прадставіў абноўленую інфармацыю пра працу гуманітарнага фонду, які быў створаны дзякуючы ініцыятыве з боку Нарвегіі. Абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва, у тым ліку ідэю канферэнцыі па энергетычнай бяспецы.

    Дзяніс Кучынскі:

    «Вільнюс застаецца для нас ключавым дыпламатычным цэнтрам працы, а таксама адным з асноўных асяродкаў беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Таму для нас важна не толькі падтрымліваць ужо наладжаныя кантакты, але і паслядоўна пашыраць супрацоўніцтва з партнёрамі».

    Апошнія навіны