• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікднем

    05 красавіка, 2026

    Дзень, калі вера і надзея перамаглі падман і варожасць: Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння адзначаюць Вялікдзень

    «Віншую са святам усіх, хто сёння адзначае Вялікдзень.

    Пра што гэта свята? Так, гэта дзень уваскрашэння Хрыста, але разам з гэтым — гэта свята доўгачаканага цуду. Дзень, калі вера і надзея перамаглі падман і варожасць.

    Памятайце: усё становіцца магчымым, калі мы не губляем веру і працягваем працаваць дзеля лепшай будучыні. Нават калі нешта здаецца далёкім і няздейсным, надыходзяць дні, калі свет перамагае над змрокам.

    Хрыстос Уваскрос — Сапраўды Уваскрос!»