Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Стратэгічным форуме ў Бледзе
Беларуская лідарка знаходзіцца ў Славеніі, дзе сёння паўдзельнічала ў дыскусіі ў фармаце one-on-one на Стратэгічным форуме ў Бледзе. Цягам размовы лідарка закранула як тэмы транзіту ўлады, так і падтрымку Беларусі з боку Еўропы. Пра беларусаў «Беларусы — таленавітыя і працавітыя людзі. Дысцыплінаваныя, здольныя і свабодалюбівыя. У нас ёсць усё, каб Беларусь стала паспяховай і квітнеючай […]
Выступ перад міністрамі замежных справаў Еўрасаюза, візіт у Данію і Другі Кангрэс па палітзняволеным. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 25–31 жніўня
ВІЗІТ У ДАНІЮ 28–29 жніўня Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Даніі для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў Еўрасаюза ў фармаце Гімніх. У Капенгагене яна звярнулася да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў усіх 27 краінаў ЕС, а таксама Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Ісландыі. У сваёй прамове яна адзначыла: вызваленне палітвязняў магчымае дзякуючы супольным намаганням ЕС […]
Святлана Ціханоўская — да першага верасня: «Школа — люстэрка краіны»
Пачатак навучальнага года заўсёды пра будучыню — асабістую і агульную. Гэта дзень, калі бацькі, дзеці і настаўнікі глядзяць наперад з надзеяй і чаканнем. У сваім звароце Святлана Ціханоўская гаворыць пра тое, што нават пад ціскам сістэмы застаюцца рэчы, якіх яна не можа забраць: адданасць настаўнікаў, любоў бацькоў і жаданне дзяцей вучыцца і марыць. «Школа — […]
Ціханоўская выступіла перад міністрамі замежных справаў Еўрапейскага саюза ў Капенгагене
29 жніўня ў Капенгагене, на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў ЕС (у фармаце Gymnich), Святлана Ціханоўская звярнулася да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў усіх 27 краінаў ЕС, а таксама Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Ісландыі. У сустрэчы ўдзельнічалі еўракамісарка Марта Кос і вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Кая Калас. Упершыню пасля вызвалення перад еўрапейскімі дыпламатамі выступіў і Сяргей […]
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны
У Капенгагене Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Аляксандрам Мярэжкам. У дзень памяці абаронцаў Украіны яна выказала словы спачування ў сувязі з гібеллю мірных жыхароў у выніку расійскіх ракетных удараў. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Вярхоўнай Радай Украіны, а таксама з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь». Ціханоўская нагадала, што ў жніўні прызначыла […]
Ціханоўская правяла перамовы з Каяй Калас і Ларсам Лёке Расмусенам
У Капенгагене адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам і Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па замежнай палітыцы і бяспецы Каяй Калас. Абмяркоўваліся ключавыя пытанні, якія стаяць перад Беларуссю і ўсім рэгіёнам. Тэмы, якім была нададзеная асаблівая ўвага падчас сустрэчы: Вызваленне палітвязняў Больш за 1300 чалавек застаюцца за кратамі. Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць […]
Падтрымка палітвязняў і збор доказаў: сустрэча Ціханоўскай з DIGNITY у Даніі
29 жніўня падчас візіту ў Капенгаген Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі DIGNITY, якая грае вядучую ролю ў Міжнароднай платформе па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB). Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, падкрэсліўшы яе выключную ролю ў будучыні, калі людзі будуць выходзіць на волю і ім спатрэбіцца ўсебаковая падтрымка. Таксама адзначыла важнасць […]
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністаркай адукацыі і навуцы Даніі Крысцінай Эгелунд
У Капенгагене Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністаркай адукацыі і навуцы Даніі Крысцінай Эгелунд перспектывы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навуковых даследаванняў. Да размовы далучыліся прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі і прадстаўніца беларускай дыяспары ў Даніі Лізавета Дубінка-Гушча. Ціханоўская падзякавала Даніі за падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і студэнцкіх абменаў, адзначыўшы, што трэба […]
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў прыняў удзел у прэ-сесіі 50-га пасяджэння Рады па правах чалавека ААН
Сёння ў Жэневе адбылося мерапрыемства, арганізаванае напярэдадні Усеагульнага перыядычнага агляду (UPR) Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН. Гэта сустрэча дазваляе прадстаўнікам краінаў-членаў Рады пачуць голас праваабарончай супольнасці і сфармаваць больш ясную карціну пра правы чалавека ў Беларусі. На прэ-сесіі былі заслуханыя выступленні прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Праваабаронцы прадставілі падрабязную карціну парушэнняў у […]
Палітвязні, вайна, доказы злачынстваў і падтрымка Беларусі. Пра што казала Ціханоўская на мерапрыемстве Politiken у Даніі?
28 жніўня ў Даніі адбыўся публічны івэнт, прысвечаны Беларусі, арганізаваны пры ўдзеле выдання Politiken. На сцэне выступілі Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі. У зале сабраліся каля 150 чалавек: прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, дыпламаты з розных краінаў, журналісты, актывісты і людзі, зацікаўленыя сітуацыяй у Беларусі. Асноўныя тэмы сустрэчы: Вызваленне палітвязняў: гаварылі пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага і пра […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па еўрапейскіх справах Даніі
Падчас візіту ў Капенгаген Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай па еўрапейскіх справах Даніі Мары Б’ерэ. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел каманда Офіса, Сяргей Ціханоўскі і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі. У цэнтры размовы — еўрапейская будучыня Беларусі і падрыхтоўка да дэмакратычных пераменаў. Ціханоўская падкрэсліла, што змены ў Беларусі могуць пачацца раней, […]
II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеянне
На 27 жніўня 2025 года згодна са звесткамі праваабаронцаў у Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек. Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем’яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Два дні, два гарады з адной мэтай — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў. […]
Дарадца па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова завяршае працу ў Офісе Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская паведаміла пра змяненні ў сваёй камандзе: «Таццяна далучылася да каманды ў 2021 годзе і ўзяла на сябе адказнасць за адзін з самых складаных і важных напрамкаў — адукацыю і навуку. За гэтыя чатыры гады яна зрабіла велізарны ўнёсак: дапамагала беларускім выкладчыкам і студэнтам, якія пацярпелі ад рэжыму, шукала міжнародную падтрымку для нашых навукоўцаў, […]
Аднаўленне выдачы нямецкіх гуманітарных візаў, зварот да еўрапейскіх лідараў і рэакцыі на дзеянні рэжыму. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18–24 жніўня
ГЕРМАНІЯ АДНАВІЛА ВЫДАЧУ ГУМАНІТАРНЫХ ВІЗАЎ БЕЛАРУСАМ У ліпені 2025 года Германія прыпыніла выдачу гуманітарных візаў. Беларускія дэмакратычныя сілы і Офіс Святланы Ціханоўскай адразу адрэагавалі і вялі актыўную працу з нямецкімі партнёрамі на ўсіх узроўнях. На гэтым тыдні стала вядома пра аднаўленне магчымасці падачы заявак. Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях: «Мы дзякуем нямецкаму Міністэрству замежных […]
25 жніўня — Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі
Ціханоўская: «Беларусы марылі пра незалежнасць сваёй краіны стагоддзямі. Нашыя продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі сваю зямлю ад захопнікаў, захоўвалі мову і культуру. Кожнае пакаленне плаціла сваю цану, каб Беларусь жыла. 25 жніўня 1991 года гэтая мара здзейснілася. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з часоў БНР Беларусь зноў стала незалежнай дзяржавай. […]
Святлана Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны
«Шаноўны прэзідэнт Зяленскі, дарагія ўкраінцы, Ужо чацвёрты год, як украінскі народ сустракае Дзень Незалежнасці ў жорсткіх умовах поўнамаштабнай вайны. Вам даводзіцца плаціць найвышэйшую цану за сваю незалежнасць. Але вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе. Вашая стойкасць і адвага сталі светлым прыкладам для ўсяго свету. Але асабліва […]
Германія аднавіла выдачу гуманітарных візаў для беларусаў і беларусак
Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай: «Мы вітаем рашэнне Германіі аднавіць выдачу гуманітарных візаў для беларусаў. Безумоўна, беларускія дэмакратычныя сілы і Офіс Святланы Ціханоўскай адразу адрэагавалі, калі прыём заяў быў прыпынены. Мы вялі працу з нашымі нямецкімі партнёрамі, уздымалі гэтую праблему на ўсіх узроўнях — і сёння бачым вынік гэтых намаганняў. Мы дзякуем […]
Што хаваецца за нізкім узроўнем беспрацоўя ў Беларусі?
Паводле звестак Белстата, беспрацоўе ў Беларусі застаецца на нізкім узроўні. На першы погляд гэта гучыць як поспех: мала беспрацоўных — значыць, усе пры справе. Але на практыцы гэта трывожны сігнал. Не ўсякае беспрацоўе — зло, а дэфіцыт работнікаў можа аказацца больш небяспечным, чым здаецца. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала адказы на пытанні пра тое, як […]
Святлана Ціханоўская — пра размову Лукашэнка і прэзідэнтам Ірана
Ціханоўская: «Сёння Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Ірана. Прапаганда прэзентуе гэта як «новыя гарызонты» і «сяброўства народаў». Лукашэнка адкрыта заявіў, што Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з Іранам «па любых пытаннях». Але няма ніякага выразнага разумення, у якіх рамках гэтае супрацоўніцтва будзе працаваць. Відавочна адно: рэжым усё глыбей уцягвае Беларусь у вайну. Мы добра ведаем, што азначае […]
Група экспертаў ААН звярнулася да Беларусі з заклікам спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да зняволеных, асуджаных па абвінавачаннях у тэрарызме і экстрэмізме
У заяве экспертаў ААН гаворыцца, што такія зняволеныя ў Беларусі ўтрымліваюцца ва ўмовах, якія пагражаюць іх здароўю і жыццю: у поўнай ізаляцыі, без медычнай дапамогі і з абмежаваннем кантактаў са знешнім светам. Такія практыкі могуць разглядацца як формы катаванняў або бесчалавечнага абыходжання і парушаюць міжнародныя абавязкі краіны. Заклік экспертаў выкліканы выпадкамі жорсткага абыходжання з трыма […]
Дарадца Святланы Ціханоўскай далучыўся да ініцыятывы праваабаронцаў у Камітэце па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын
Прававая ініцыятыва накіравала зварот у Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын, у якім папрасіла агалосіць дакументаваныя выпадкі катаванняў, жорсткага абыходжання і дыскрымінацыі жанчын у месцах пазбаўлення волі. Да звароту далучыліся вядомыя беларускія праваабарончыя арганізацыі: Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі ПЭН, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta. Зварот падпісаў дарадца Святланы Ціханоўскай па […]
Дарадца па эканоміцы Алесь Аляхновіч завяршыў працу ў Офісе па асабістых абставінах
Святлана Ціханоўская паведаміла пра змены ў сваёй камандзе: «Алесь Аляхновіч далучыўся да нашай каманды ў 2020 годзе і забяспечыў нашу працу па эканамічных пытаннях на прафесійным узроўні. Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасці да зялёнай эканомікі, працаваў над […]
Беларусаў і беларусак за мяжой шантажуюць пратэрмінаванымі пашпартамі
Беларускія палітычныя эмігранты пачалі атрымліваць лісты па месцы рэгістрацыі ў Беларусі, у якіх паведамляецца пра прызнанне іх пашпартоў несапраўднымі і патрабуецца з’явіцца ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі для замены дакумента. У выпадку невыканання — папярэджваюць пра накладанне штрафу да чатырох базавых велічынь. Нагадаем, у 2023 годзе рэжым перастаў замяняць пратэрмінаваныя пашпарты за мяжой. Гэта […]
Выключэнне беларуса з базы Інтэрпола, рэалізацыя планаў Канферэнцыі «Новая Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 11–17 жніўня
ПЕРШЫ ВЫПАДАК ВЫДАЛЕННЯ БЕЛАРУСА З БАЗЫ ІНТЭРПОЛА Рэжым Лукашэнкі ўжо некалькі гадоў спрабуе выкарыстоўваць Інтэрпол як інструмент палітычнага пераследу. На гэтым тыдні здарыўся першы выпадак выдалення беларуса з базы Інтэрпола, дзякуючы працы юрыдычнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай. СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ПРА ЗВАНОК ТРАМПА ЛУКАШЭНКУ На гэтым тыдні адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і […]
«Для нас вельмі важна захаваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, вызваліць яе з-пад кантролю Расіі»
Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, Дональда Трампа і еўрапейскіх лідараў. Напярэдадні Святлана Ціханоўская накіравала лісты прэм’ерцы Італіі Джорджы Мелоні, прэзідэнту Фінляндыі Аляксандру Стубу, генеральнаму сакратару НАТА Марку Рутэ і прэзідэнтцы Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен. У сваіх зваротах яна акрэсліла пазіцыю па Беларусі і перадала словы падтрымкі Украіне: «Гэтыя дні маюць вырашальнае […]
Святлана Ціханоўская — пра размову Трампа і Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская: «Я ведаю, што Прэзідэнт Трамп зрабіў гэты званок дзеля важнай гуманітарнай місіі — вызвалення нашых людзей і спынення рэпрэсіяў. Гэта спроба выратаваць жыцці нявінных людзей і дабіцца сістэмных зменаў у Беларусі. І я ўпэўнена, што ў Прэзідэнта Трампа ёсць для гэтага ўплыў і ўсе неабходныя рычагі. Рэжым павінен не толькі вызваліць людзей, але […]
Чаму ў Беларусі зачыняюцца ІП?
Згодна са звесткамі Белстата ў Беларусі зменшылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 15 тысяч чалавек. Летась колькасць ІП скарацілася на рэкордныя 5,9%. ⭕ Чаму так адбылося? Дзве асноўныя прычыны: 1. Палітычная. Людзі, якія самі зарабляюць, менш залежаць ад дзяржавы і менш схільныя верыць у міф пра тое, што без Лукашэнкі яны знікнуць. Такім чынам улада бачыць […]
Святлана Ціханоўская — да пятага дня нараджэння BYSOL
«Пяць гадоў працы BYSOL, як прыклад беларускай салідарнасці. Прыклад таго, як можна яднаць людзей вакол узаемападтрымкі і не пакідаць адно аднаго ў бядзе. Вы дапамагаеце добраахвотнікам, палітвязням і іх сем’ям, клапоціцеся пра тых, хто быў вымушаны пакінуць дом, а таксама спрыяеце шматлікім ініцыятывам, што ўмацоўваюць і развіваюць нашую супольнасць. Вы працуеце кожны дзень, без выходных […]
Першы выпадак, калі беларуса выдалілі з базы Інтэрпола дзякуючы працы Офіса Святланы Ціханоўскай
Рэжым Лукашэнкі ўжо некалькі гадоў спрабуе выкарыстоўваць Інтэрпол як інструмент палітычнага пераследу. Пад сфабрыкаваныя абвінавачанні трапляюць людзі, што ўдзельнічалі ў мірных пратэстах і падтрымлівалі дэмакратычныя перамены. У Мінску ведаюць, што па палітычных артыкулах Інтэрпол не будзе дадаваць людзей у базы вышука, таму спрабуюць фабрыкаываць крымінальныя справы па эканамічных ці наркатычных артыкулах. 📌 Гісторыя «Алега» (сапраўднае […]