• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзяніс Кучынскі сустрэўся з віцэ-міністаркай замежных справаў Літвы Аўдрай Плепітэ

    21 красавіка, 2026

    17 красавіка дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з віцэ-міністаркай замежных справаў Літвы Аўдрай Плепітэ. Абмеркавалі падтрымку беларусаў і каардынацыю працы на ключавых міжнародных напрамках.

    Асноўныя тэмы абмеркавання:

    — дапамога вызваленым палітвязням і міграцыйныя пытанні, у тым ліку з легалізацыяй і інтэграцыяй пасля выезду з Беларусі;
    — важнасць таго, каб беларусаў не прыраўноўвалі да расіянаў у літоўскім заканадаўстве;
    — амерыканскі трэк: абмеркавалі важнасць каардынацыі паміж ЗША, Літвой і еўрапейскімі партнёрамі;
    — сітуацыя вакол Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта: абмеркавалі магчымыя крокі падтрымкі. Прыярытэт — бяспека студэнтаў, выкладчыкаў, бацькоў і выпускнікоў, а таксама ўстойлівасць легальнага статусу акадэмічнай супольнасці ў Літве.

    Дзяніс Кучынскі таксама падзякаваў МЗС Літвы за захаванне дыпламатычнай акрэдытацыі для Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе. Ён акрэсліў асноўныя прыярытэты працы Офіса ў Літве на бліжэйшы час:

    — каардынацыя працы паміж Вільнюсам і Варшавай;
    — сістэмная праца з амбасадарамі і міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку — рэгулярныя сустрэчы з дыпкорпусам;
    — паглыбленне ўзаемадзеяння з літоўскімі інстытуцыямі: Сеймам, урадам, канцылярыяй прэзідэнта і профільнымі ведамствамі;
    — праца з беларусамі ў Літве — з арганізацыямі, дыяспарай, праваабаронцамі, медыя і партнёрамі.

    Сярод іншых тэмаў сустрэчы — падрыхтоўка мерапрыемстваў да 40-годдзя катастрофы на ЧАЭС, адкрыццё інфапойнта Рады Еўропы ў Вільнюсе, Кангрэс па палітвязняволеных і будучы візіт у Літву нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

    Дзяніс Кучынскі: «Мы з літоўскімі партнёрамі падзяляем агульнае бачанне па ключавых пытаннях і працягваем сумесную практычную працу на карысць беларускага грамадства. Літва была і застаецца для нас ключавым партнёрам».

    Апошнія навіны