Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у святкаваннях з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня ў Польшчы
На запрашэнне Прэзідэнта Польшчы 3 траўня яна прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы. «Анджэй Пачобут аб’ядноўвае беларускі і польскі народы. Ён — сімвал нязломнасці і мужнасці. Ён прайшоў праз катаванні і застаўся верным сваім прынцыпам. Пачобут — прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі, якая стагоддзямі жыла на нашай […]
V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету і Саміт Трохмор’я. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 красавіка – 3 траўня
V КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ 1–2 траўня ў Варшаве праходзіла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён удзельнікі абмяркоўвалі беларускую ідэнтычнасць у замежжы, паспяховыя кейсы з розных краінаў і практычныя рашэнні для беларусаў за мяжой. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы […]
Святлана Ціханоўская — да Дня свабоды прэсы
«Свабода прэсы — гэта «люстэрка» таго, што насамрэч адбываецца ў грамадстве. У Беларусі праўда стала небяспечнай і цяпер за кожным журналісцкім матэрыялам стаіць не проста прафесійная адказнасць, але і чалавечая рызыка. Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй. І ўсё ж беларускія медыя працягваюць развівацца і […]
На V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Варшаве ідзе інтэрактыўная праца ў тэматычных групах
Прама цяпер удзельнікі і ўдзельніцы разам выяўляюць ключавыя праблемы, аналізуюць паспяховыя і складаныя кейсы і выпрацоўваюць практычныя рашэнні для супольных дзеянняў дыяспары і дэмакратычных сілаў Беларусі. Сярод тэмаў: – дакументы і пашпарты беларусаў за мяжой; – бяспека і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям; – захаванне беларускай ідэнтычнасці; – рэпутацыя беларусаў у прымаючых грамадствах; – агульнанацыянальныя праекты дыяспары.
Франак Вячорка — на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
Франак Вячорка на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету: «Трэба будаваць беларускі кейс і беларускую гісторыю. Самае важнае — быць заўважнымі. У нас ёсць традыцыі 25 сакавіка, 26 красавіка, 9 жніўня — і трэба працягваць, далучаць новых людзей. Убудоўвацца ў міжнародны парадак дня: тлумачыць, чаму Беларусь важная для бяспекі і чым могуць быць карысныя беларусы […]
Святлана Ціханоўская — з прамовай на закрыцці V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
Сёння, 2 траўня, у Варшаве завяршылася V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі супольныя выклікі, дзяліліся досведам і шукалі практычныя рашэнні для беларусаў замежжа. Напрыканцы канферэнцыі Святлана Ціханоўская звярнулася да прысутных з прамовай, у якой падзякавала беларускай супольнасці за еднасць, узаемную падтрымку і гатоўнасць працягваць супольную працу. «Дарагія […]
Міжнародны івэнт прысвечаны Чарнобыльскай аварыі прайшоў у Празе
27 красавіка 2026 года ў Празе адбыўся міжнародны івэнт «Цень Чарнобыля праз 40 гадоў: забеспячэнне будучыні Беларусі і Украіны». Ён быў прысвечаны 40-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы і сучасным ядзерным пагрозам у рэгіёне. Мерапрыемства сабрала дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, каб абмеркаваць, як Беларусь і Расія выкарыстоўваюць ядзерную інфраструктуру і рыторыку як інструмент геапалітычнага ціску. […]
Дарадца Ціханоўскай сустрэўся з камандай прэм’ер-міністаркі Літвы
Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з камандай прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругігіене. З літоўскага боку прысутнічалі дарадцы прэм’ер-міністаркі па пытаннях дыпламатыі Кястуціс Кудзманас і па пытаннях нацыянальнай бяспекі Відмантас Каладзінкас. У цэнтры ўвагі перамоваў: – планы Офіса ў Літве і прыярытэтныя напрамкі працы, у тым ліку […]
Святлана Ціханоўская адкрыла V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету
1 траўня ў Варшаве распачалася V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы не толькі захавалі еднасць, але і навучыліся разам адказваць на новыя выклікі. «Дарагія беларусы і беларускі, паплечнікі, аднадумцы, замежныя госці і сябры, Вітаю вас на Канферэнцыі беларусаў і […]
Святлана Ціханоўская — да 1 траўня
Святлана Ціханоўская — да 1 траўня: «Праца ў Беларусі занадта часта ідзе побач са страхам. Страхам кантрактнай залежнасці, звальнення за погляды, пакарання за подпіс, каментар ці данат на дабрачыннасць. Але чалавек не павінен выбіраць паміж хлебам і сумленнем. Праца не мусіць рабіць чалавека паслухмяным — яна мусіць даваць упэўненасць у заўтрашнім дні. Дзяржава павінна абараняць […]
Красавік 2026: галоўныя падзеі
Цягам красавіка Офіс Святланы Ціханоўскай працягваў працу па падтрымцы палітвязняў і пытаннях, якія непасрэдна датычацца беларусаў за мяжой. У фокусе месяца — сустрэчы на высокім узроўні, публічныя выступы, а таксама камунікацыя з беларускімі супольнасцямі і ініцыятывамі. Галоўныя вынікі месяца: – Працоўны візіт Ціханоўскай у Берлін і ўдзел у дыскусіі пра пагрозы аўтарытарных рэжымаў; – Візіт […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася са Спікерам парламента Эстоніі Лаўры Хусарам
Сустрэча прайшла на палях Ініцыятывы трох мораў. Бакі абмеркавалі пытанні санкцыйнай палітыкі, падтрымкі беларускай моладзі і перспектывы супрацоўніцтва. «Сустрэлася са Спікерам парламента Эстоніі на палях Ініцыятывы трох мораў. Падкрэсліла важнасць таго, каб у заканадаўчых ініцыятывах выразна адрознівалі беларусаў ад расіян — у тым ліку ў пытаннях маёмасных абмежаванняў, — і каб меры не закраналі беларусаў, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам
На палях Ініцыятывы трох мораў у Харватыі бакі абмеркавалі: — паглыбленне супрацоўніцтва паміж Румыніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі; — магчымасць далучэння Румыніяй да Міжнароднага гуманітарнага фонду; — супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацыямі; — і перспектывы візіту ў Бухарэст. «Мы абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Румыніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а таксама магчымы візіт у Бухарэст. Таксама падзякавала […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім
Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Бакі абмеркавалі вызваленне Анджэя Пачобута, апошнія падзеі, а таксама далейшыя крокі ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай. «Была рада сустрэцца з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім на палях Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Я выказала ўдзячнасць Польшчы і асабіста Прэзідэнту за пастаянную ўвагу на найвышэйшым узроўні […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам
Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Харватыі. Бакі абмеркавалі вызваленне палітычных зняволеных, сітуацыю вакол ЕГУ, а таксама падтрымку беларусаў у Літве. «Была радая сустрэцца з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Мы абмеркавалі бягучыя падзеі ў Беларусі і Літве. Вельмі ўдзячная за нязменную і паслядоўную падтрымку беларусаў у Літве. Асабліва цаню прынцыповую пазіцыю Літвы […]
Дзяніс Кучынскі сустрэўся са старшынём Кіроўнай Рады ЕГУ Мантасам Адаменасам
27 красавіка ў Вільнюсе дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу са старшынём Кіроўнай Рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Генеральным сакратаром Супольнасці Дэмакратый Мантасам Адаменасам. Сустрэча адбылася на фоне сітуацыі, якая патрабуе хуткіх і дакладных крокаў у сувязі з прызнаннем ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» беларускім рэжымам. Перад сустрэчай прайшоў шэраг кансультацыяў з Міністэрствам […]
Дарадца Ціханоўскай — пра важнасць Каардынацыйнай Рады і неабходнасць прымаць удзел у выбарах
Праз некалькі тыдняў адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання. З гэтай нагоды дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч звяртаецца да гісторыі, каб паказаць важнасць гэтага працэсу. «Вясной 1917 года Беларусь апынулася ў надзвычай драматычнай сітуацыі. Фронт дзяліў яе на дзве часткі. Каля мільёна беларусаў знаходзіліся ў войску, звыш паўтара мільёна […]
Чарнобыль: Міжнародная салідарнасць у 40-ую гадавіну трагедыі
У 40-ю гадавіну аварыі міжнародная супольнасць выказала салідарнасць з пацярпелымі і нагадала пра важнасць захавання гістарычнай памяці. Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў падборку выказванняў міжнародных арганізацыяў і медыя з нагоды гэтай даты. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў «Быў прыняты комплексны падыход да ўстойлівага развіцця для задавальнення патрэб пацярпелых рэгіёнаў і супольнасцяў. Установы, фонды і праграмы працягваюць цесна супрацоўнічаць […]
Гадавіна Чарнобыльскай трагедыі, сустрэчы з беларускай супольнасцю. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 20–26 красавіка
40-Я ГАДАВІНА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ 26 красавіка, у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Таксама 26 красавіка беларусы з розных краінаў ушанавалі памяць пра Чарнобыль — у Варшаве, Вільнюсе, Цюрыху, Беластоку, Львове, Нью-Ёрку. У […]
Супрацоўніцтва з Украінай: сустрэча з амбасадаркай Украіны
У Вільнюсе адбылася сустрэча дырэктара Офіса ў Літве Дзяніса Кучынскага з амбасадаркай Украіны ў Літоўскай Рэспубліцы Вольгай Нікітчэнка. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж Украінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Асобная ўвага была нададзена нядаўняй сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Вільнюсе, а таксама перспектывам далейшага развіцця адносінаў і супольных ініцыятываў.
У Вільнюсе абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Офісам Ціханоўскай і арганізацыяй Blue/Yellow
У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе адбылася сустрэча з заснавальнікам літоўскай дабрачыннай арганізацыі Blue/Yellow Йонасам Охманам. З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Падчас сустрэчы беларускія прадстаўнікі праінфармавалі пра актуальны стан і дынаміку адносінаў з Украінай, уключаючы апошнія кантакты з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім […]
«Агульная бяда, якая ўсіх яднае». Беларусы Варшавы таксама далучыліся да «Чарнобыльскага шляху 2026»
26 красавіка каля помніка Капеніку беларусы Варшавы сабраліся, каб ушанаваць памяць пра Чарнобыль, яго наступствам для Беларусі і свету, а таксама людзям, чые жыцці ён назаўсёды змяніў. Удзел узялі больш за 100 чалавек. Выступілі Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, прадстаўнік рады БНР Аляксей […]
«Чарнобыльскі шлях-2026» у Вільні
Нягледзячы на надвор’е беларусы Вільнюса выйшлі ўшанаваць памяць Чарнобыльскай трагедыі. Адбыўся забег і велапрабег, а таксама мітынг. У шэрагу ўдзельнікаў можна ўбачыць дырэктара Офіса ў Літве Дзяніса Кучынскага і пазаштатнага дарадцу Ціханоўскай Дзмітрыя Кучука. Мерапрыемствы да 40-й гадавіны трагедыі на ЧАЭС праходзяць сёння па ўсім свеце.
У Вільнюсе ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі
Да ўшанавання памяці ахвяраў далучыліся прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай: дырэктар офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук. А таксама Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, прадстаўнікі экалагічных арганізацыяў і актывісты. Разам з дыпламатамі яны ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак у памяць пра адну з найбуйнейшых […]
30 гадоў праваабарончай арганізацыі «Вясна»
Святлана Ціханоўская: «Сёння праваабарончай арганізацыі «Вясна» спаўняецца 30 гадоў. 30 гадоў таму гэта арганізацыя з’явілася, таму што нехта павінен быў застацца на баку чалавека, калі дзяржава ад гэтай ролі адмовілася. На жаль, за ўсе гэтыя гады дзяржава так і не вярнулася на бок людзей. Затое «Вясна» ніколі яго не пакідала. Сёння за праваабарончую дзейнасць у […]
Палітычная заява «За незалежную бяз’ядзерную Беларусь»
За незалежную бяз’ядзерную Беларусь Катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 40 гадоў таму паказала, чым з’яўляецца атам у руках аўтарытарнага рэжыму. Чарнобыль стаў сімвалам безадказнасці і здрады, сімвалам пагрозы і небяспекі некантраляванага выкарыстання атама для людзей. Сёння рэжым Лукашэнкі працягвае тую самую безадказную палітыку. Цягам 32 гадоў яго кіравання былі скасаваныя льготы, спыненыя праграмы дапамогі для […]
Поўная прамова Святланы Ціханоўскай у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі
У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі: «Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней. Мае родныя […]
Беларусы Вільнюса далучыліся да экалагічнай акцыі «Mes Darom»
У Вільнюсе прайшла экалагічная акцыя «Mes Darom», у якой узялі ўдзел беларусы Вільнюса, а таксама дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук. «Mes Darom» — літоўская частка міжнароднага руху «Let’s Do It World», які аб’ядноўвае мільёны людзей у дзясятках краінаў вакол ідэі […]
Святлана Ціханоўская – на канцэрце беларускага гурта Irdorath
У Варшаве Святлана Ціханоўская пабывала на канцэрце гурта Irdorath. Перад выступам лідарка паразмаўляла з музыкамі пра іх шлях, жыццё пасля зняволення і тое, як цяпер выглядае праца і творчасць у эміграцыі. Гурт падараваў Святлане Ціханоўскай кнігу пра беларускіх «нячысьцікаў» — выданне на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. Надзея і Ўладзімір, заснавальнікі гурта, — былыя палітвязні, […]