Нягледзячы на надвор’е беларусы Вільнюса выйшлі ўшанаваць памяць Чарнобыльскай трагедыі. Адбыўся забег і велапрабег, а таксама мітынг.
У шэрагу ўдзельнікаў можна ўбачыць дырэктара Офіса ў Літве Дзяніса Кучынскага і пазаштатнага дарадцу Ціханоўскай Дзмітрыя Кучука.
Мерапрыемствы да 40-й гадавіны трагедыі на ЧАЭС праходзяць сёння па ўсім свеце.
