27 красавіка 2026 года ў Празе адбыўся міжнародны івэнт «Цень Чарнобыля праз 40 гадоў: забеспячэнне будучыні Беларусі і Украіны». Ён быў прысвечаны 40-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы і сучасным ядзерным пагрозам у рэгіёне. Мерапрыемства сабрала дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, каб абмеркаваць, як Беларусь і Расія выкарыстоўваюць ядзерную інфраструктуру і рыторыку як інструмент геапалітычнага ціску. Мерапрыемства ўключала панэльную дыскусію, аналітычны брыфінг і прэзентацыю чарнавіка дакладу пра небяспеку ядзернай сферы ў Беларусі.
Мерапрыемства было арганізавана Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Kaściuška Security Studies Institute (KSSI), BelPol і Амбасады Літвы ў Чэхіі.
У цэнтры ўвагі — пагрозы, звязаныя з Астравецкай АЭС, мілітарызацыя Запарожскай атамнай электрастанцыі, а таксама агульная дэградацыя міжнародных стандартаў ядзернай бяспекі.
У панэльнай дыскусіі «Спадчына Чарнобыля праз 40 гадоў. Новы ядзерны баланс пагрозаў» выступілі:
— Ольга Кашарна, экспертка ў галіне ядзернай бяспекі (Украіна)
— Франак Вячорка, галоўны дарадца Святлана Ціханоўская
— Сяргей Навумчык, былы дэпутат і ўдзельнік камісіі па расследаванні Чарнобыля
— Габрыэла Свароўска, дэпутатка парламента Чэхіі
— Катержына Вршанска, гідка зоны адчужэння Чарнобыля
Мадэраваў дыскусію Мацей Ручай.
Падчас расследвальнага брыфінгу эксперты прадставілі новыя дадзеныя пра сістэмныя парушэнні бяспекі і трансфармацыю Беларусі ў зону падвышанай ядзернай рызыкі. Сярод спікераў:
— Вадзім Мажэйка, кіраўнік Інстытуту бясьпекавых дасьледаваньняў імя Касьцюшкі;
— Аліна Харысава, паліталагіня;
— Уладзімір Жыгар, прадстаўнік BelPol.
Крысціна Шыянок, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі:
«Сёння, праз сорак гадоў пасля Чарнобыля, мы глядзім не толькі ў мінулае — мы бачым заклік да дзеяння. Кожны дзень праз дыпламатыю і супраціў мы працуем над тым, каб пабудаваць вольную і незалежную Беларусь, якая ніколі больш не стане крыніцай ядзернай ці ваеннай пагрозы для Еўропы».
