Прама цяпер удзельнікі і ўдзельніцы разам выяўляюць ключавыя праблемы, аналізуюць паспяховыя і складаныя кейсы і выпрацоўваюць практычныя рашэнні для супольных дзеянняў дыяспары і дэмакратычных сілаў Беларусі.
Сярод тэмаў:
– дакументы і пашпарты беларусаў за мяжой;
– бяспека і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям;
– захаванне беларускай ідэнтычнасці;
– рэпутацыя беларусаў у прымаючых грамадствах;
– агульнанацыянальныя праекты дыяспары.
