• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету

    Гэта ўжо пятая канферэнцыя, на якой сустрэнуцца беларусы і беларускі з розных краінаў свету афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя праблемы, знайсці рашэнні і вызначыць перспектывы, падзяліцца досведам і разам умацаваць супрацоўніцтва дыяспараў па ўсім свеце.

     

    *Мерапрыемства публічнае. Будзе весціся фота- і відэаздымка

    Праграма

    01 ТРАЎНЯ

    01 ТРАЎНЯ

    02 ТРАЎНЯ

    02 ТРАЎНЯ

    Праграма будзе абвешчаная пазней

    09:15–10:30
    Рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц, вітальная кава/гарбата, азнаямленне са спісамі ў КР — стэнды ў фае, на ўваходзе.
    10:30–10:35
    Уступнае слова Святланы Ціханоўскай: вітанне ўдзельнікаў і ўдзельніц і адкрыццё канферэнцыі
    10:35–10:45
    Вітальнае слова ад Івонкі Сурвілы, Старшыні Рады БНР
    10:45–11:00
    Арганізацыйнае вітанне мадэратараў (праграма, фарматы, нагадванні пра паводзіны і прысутнасць прэсы, фота/відэа). Знаёмства
    11:00–12:00
    Круглы стол «Хто мы: беларусы замежжа, беларусы свету, дыяспара, нацыянальная меншасць?»
    Падрабязней

    Круглы стол з удзелам прадстаўнікоў беларусаў замежжа з розных краінаў, прысвечаны асэнсаванню ідэнтычнасці і самавызначэння.
    Праз дыскусію пра «хто мы?» удзельнікі выходзяць на разуменне агульных выклікаў і магчымасцяў для ўзаемнага ўмацавання.

    Мадэратарка:
    Алена Шкурова / беларускі сацыёлаг, доктар сацыялагічных навук, адна з заснавальніц Беларускай сацыялагічнай групы
    Спікеры (-кі):
    Ілона Карпюк / намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
    Павал Станкевіч / старшыня фонду “Тутака”, Беласток
    Міхаіл Рубін / Народная амбасада Беларусі ў Германіі
    Яўгенія Валатоўская / Клайпеда. Лідарка супольнасці беларусаў Клайпеды, заснавальніца арганізацыі “Мора беларускіх ідэй”, актывістка, валанцёрка Народных Амбасад
    Святлана Шаціліна / Місія дэмакратычных сіл ва Украіне
    Надзея Нортан / прадстаўніца Асацыяцыі беларусаў Амерыкі
    12:00–12:30
    Прэзентацыя даследавання «Падлік беларусаў і беларусак свету»
    Падрабязней

    Абмеркаванне першых вынікаў даследавання Народных амбасадаў пра колькасць беларусаў і беларусак, якія пражываюць у краінах Рады Еўропы, а таксама магчымых высноваў і гіпотэз, якія тлумачаць гэтыя даныя.

    Спікеры (-кі):
    Анастасія Свіркова / прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі
    Вадзім Мажэйка / кіраўнік Інстытуту бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі
    12:30–13:00
    Кава-паўза
    13:00–14:00
    Пітч-маркет — самапрэзентацыі паспяховых кейсаў дыяспараў (частка 1)
    Падрабязней

    Прэзентацыя паспяховых практык працы дыяспараў па ўсім свеце.

    Мадэратар:
    Віталь Малчанаў / прадстаўнік дэмакратычных сілаў у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках
    Спікеры (-кі):
    Літва, Клайпеда. Алена Волкава / Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве, валантэрка "Мора беларускіх ідэй" Клайпеда, Лiтва “Ад ініцыятывы да рэгулярнай дзейнасці беларусаў у Клайпедзе: падсумаванне за 2022-2026 гады”
    Італія. Юля Юхно / Кіраўніца цэнтра беларускай супольнасці ў Італіі, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі. “Беларуская справа ў Італіі: італьянскі рытм, беларускі стыль”
    Грузія. Севярын Квяткоўскі / “Аксяродак" у Батумі — сэрца сустрэч беларусаў з Радзімы і свету”
    Германія. Марыя Рудзь / “5 год Razam у Нямеччыне: дасягненні і посьпехі”
    Чэхія. Аляксандр Паршанкоў / Белстудэнцтва Чэхіі. Bělaruské studentstvo ČR, z.s. “Пра беларускае студэнцтва Чэхіі фармальна і нефармальна”
    Швецыя. Вікторыя Вальковіч / на тэму “Асаблівасці працы суполкі ў краіне з невялікай колькасцю беларусаў”
    14:00–14:45
    Абед
    14:45–15:45
    Пітч-маркет — самапрэзентацыі паспяховых кейсаў дыяспараў (частка 2)
    Падрабязней

    Прэзентацыя паспяховых практык працы дыяспараў па ўсім свеце.

    Мадэратар:
    Віталь Малчанаў / прадстаўнік дэмакратычных сілаў у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках
    Спікеры (-кі):
    Славенія. Аляксандра Мамаева / Прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі. “Як адкрыць банкаўскі рахунак ў любой краіне ЕЗ?”
    ЗША. Надзея Нортан / Прадстаўніца Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы. “Беларуская Амэрыка: In Action!”
    Аўстрыя. Аліса Рыжычэнка / “Ад пытанняў легалізацыі і культурнай дыпламатыі да эканамічнай інтэграцыі праз адукацыю і падтрымку бізнеса.”
    Гішпанія / “Прызнанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў: досвед беларус:ак Гішпаніі”
    Францыя. Кацярына Баўрэ / “Беларусы ў Францыі: самаарганізацыя, салідарнасць і культурная дыпламатыя”
    Польшча. Уладзімер Булаўскі / «Культурніцкі менеджмент у эміграцыі: праца з інстытуцыямі Лодзі»
    Юрась Зянковіч / Адвакат, былы палітвязень. Лідар спіса «Беларусы дзеяння» ў Каардынацыйную Раду. «Беларусь: ад сістэмы закладніцтва да суб’ектнасьці»
    15:45–16:45
    «Што (не) працуе: як дыяспары супрацоўнічаць з донарамі?»
    Падрабязней

    Панэль скіравана на практычнае ўзаемадзеянне паміж донарамі і дыяспаральнымі ініцыятывамі.
    Канкрэтныя прыярытэты, магчымасці фінансавання і даступныя пункты ўваходу для дыяспаральных ініцыятываў і арганізацыяў.

    Мадэратарка:
    Ганна Любакова / пазаштатная старэйшая даследчыца Атлантычнай рады
    16:45–17:15
    Кава-паўза
    17:15–18:30
    Дэбаты кандыдатаў і кандыдатак у Каардынацыйную Раду «Навошта Каардынацыйная Рада беларусам замежжа?»
    Падрабязней

    Што робіцца і будзе рабіцца ў напрамках прадстаўніцтва, адвакацыі і лабіявання інтарэсаў дыяспары кандыдатамі ў Каардынацыйную Раду? Паспяховыя кейсы і планы на будучую кадэнцыю Каардынацыйнай Рады

    Мадэратар:
    Віталь Цыганкоў / журналіст, палітычны аглядальнік
    Удзельнікі:
    Прадстаўнікі і прадстаўніцы спісаў на выбарах у Каардынацыйную Раду IV склікання
    18:30–19:00
    Падвядзенне вынікаў і завяршэнне першага дня
    09:15–10:00
    Рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц, вітальная кава/гарбата
    10:00–10:10
    Арганізацыйнае вітанне мадэратараў
    10:10–11:00
    Дыскусійная панэль «Палітычная адвакацыя: выклікі і магчымасці»
    Падрабязней

    Супрацоўніцтва з палітыкамі, службоўцамі, чыноўнікамі, мясцовымі ўладамі. Паспяховыя кейсы. Як ператварыць супрацоўніцтва дыяспары з дэмакратычнымі сіламі ў доўгатэрміновы працэс.

    Мадэратар:
    Зміцер Міцкевіч / журналіст «Белсата», ваенны аналітык
    Спікеры (-кі):
    Франак Вячорка / Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай
    Павел Латушка / Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення
    Аліса Рыжычэнка / Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніца штаба спіса «Еўрапейскі выбар» у Каардынацыйную Раду
    Ірына Халопіца / Намесніца кіраўніцы Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады. Кіраўніца дэлегацыі дэмакратынчх сіл Беларусі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы
    Рыта Гаціх / чаліня Каардынацыйнай Рады, кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду». Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
    Зміцер Васерман / Прадстаўнік Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі
    Крысціна Шыянок / Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы
    11:00–11:30
    Прэзентацыя праекта «Мэпінг праблемаў беларусаў і беларусак замежжа»
    Падрабязней

    Даследванне пра праблемы беларусаў і беларусак замежжа. Выпрацоўка рэкамендацыяў для краінаў па падтрымцы беларускай дыяспары.

    Мадэратарка:
    Аляксандра Мамаева / кіраўніца Міжнароднай Камісіі Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Народнай Амбасады ў Славеніі
    11:30–11:40
    Падзел на групы для далейшай працы
    11:40–12:10
    Кава-паўза
    12:10–14:00
    Праца ў групах «Сумесныя рашэнні для падтрымкі беларусаў замежжа»
    Падрабязней

    Інтэрактыўная праца ўдзельнікаў і ўдзельніц у тэматычных групах, накіраваная на выяўленне ключавых праблемаў, аналіз паспяховых і складаных кейсаў, а таксама выпрацоўку практычных рэкамендацыяў і сумесных дзеянняў дыяспары і дэмакратычных сілаў Беларусі.


    Тэматычныя групы:

    1. Пашпарты і дакументаванне — што рабіць беларусам, якія засталіся без дзейсных пашпартоў у замежжы.

      Мадэратарка — Аляксандра Мамаева.
      / Кіраўніца Міжнароднай Камісіі Каардынацыйнай Рады, Прадстаўніца Народнай Амбасады ў Славеніі.
    2. Бяспека і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям — як беларусам за мяжой супрацьстаяць пагрозам рэжыму.

      Мадэратарка — Кацярына Баўрэ
      / Юрыстка. Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы. Прэзідэнтка асацыяцыі беларусаў «Ліга братэрства».
    3. Беларускасць насуперак асіміляцыі — захаванне і развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці.

      Мадэратар — Павал Баркоўскі
      / Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
    4. Рэпутацыя беларусаў у прымаючых грамадствах — фарміраванне пазітыўнага іміджу і эфектыўная камунікацыя.

      Мадэратар — Аляксей Дзікавіцкі
      / Кіраўнік Таварыства «Беларуская Дыяспара ў Польшчы»
    5. Агульнанацыянальныя праекты дыяспары — перспектывы вялікіх ініцыятываў, якія аб’ядноўваюць беларусаў замежжа.

      Мадэратарка — Ксенія Луцкіна
      / Журналістка
    14:00–15:00
    Кава-паўза
    15:00–16:00
    Прэзентацыя вынікаў працы групаў
    Падрабязней

    Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў працы групаў

    16:00–16:20
    Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання
    16:20–16:40
    Падвядзенне вынікаў канферэнцыі
    16:40–16:45
    Завяршальнае слова Святланы Ціханоўскай

    Партнеры мерапрыемства