• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім

    29 красавіка, 2026

    Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Бакі абмеркавалі вызваленне Анджэя Пачобута, апошнія падзеі, а таксама далейшыя крокі ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай.

    «Была рада сустрэцца з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім на палях Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Я выказала ўдзячнасць Польшчы і асабіста Прэзідэнту за пастаянную ўвагу на найвышэйшым узроўні да справы Анджэя Пачобута, які сёння быў вызвалены, а таксама за прысуджэнне яму летась найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — Ордэна Белага Арла.

    Мы абмеркавалі бягучыя падзеі і наступныя крокі ў нашым супрацоўніцтве».

    Апошнія навіны