Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з камандай прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругігіене. З літоўскага боку прысутнічалі дарадцы прэм’ер-міністаркі па пытаннях дыпламатыі Кястуціс Кудзманас і па пытаннях нацыянальнай бяспекі Відмантас Каладзінкас.
У цэнтры ўвагі перамоваў:
– планы Офіса ў Літве і прыярытэтныя напрамкі працы, у тым ліку — з літоўскай адміністрацыяй;
– санкцыйную палітыку: важна захоўваць ціск на рэжым, але каб абмежаванні не датычыліся беларусаў;
– пытанні абмежаванняў беларусаў у Літве: Кучынскі падкрэсліў, што прынцыпова важна не класці беларусаў у адзін кошык з расіянамі;
– гібрыдныя атакі рэжыму: запуск кантрабандных шароў, міграцыйны крызіс, прызнанне ЕГУ экстрэмісцкай арганізацыяй;
– важнасць падтрымкі і захавання ЕГУ.
Дзяніс Кучынскі: «Гістарычны фон “Бітвы пад Воршай” на фота — напамін, што Літва і Беларусь стагоддзямі стаяць і змагаюцца разам. І гэтаксама і сёння — падтрымка і ўзаемная салідарнасць застаюцца важнымі для абодвух народаў».
