Святлана Ціханоўская на свае вочы пабачыла наступствы ўчорашняй атакі Расіі па раёнах сталіцы раён. Адзін з іх — раён Лук’янаўка, які моцна пацярпеў: узніклі шматлікія пажары, цалкам знішчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр “Квадрат”.
Святлана Ціханоўская:
«Расія мэтанакіравана спрабуе зламаць людзей страхам, цемрай, пастаяннымі начнымі абстрэламі. Але кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму — рэжыму, які не прызнае ні чалавечага жыцця, ні міжнароднага права, ні межаў. І рэжым Лукашэнкі нясе за гэта сваю адказнасць, бо дазволіў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі, для запуску ракет і размяшчэння расійскай зброі.
Але я хачу, каб украінцы ведалі: беларусы — з вамі. Мы падтрымліваем Украіну не таму, што гэта “палітычна правільна”, а таму што адчуваем гэты боль як свой. Мы бачым вашу мужнасць пасля кожнай атакі. Гэта і ёсць сапраўдная сіла. І я ўпэўненая: ніводная ракета не здолее зламаць народ, які змагаецца за сваю свабоду і сваю годнасць.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!»
