Сёння ў Вільнюсе працягваецца III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause.
На адкрыцці другога дня Кангрэса выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. У сваёй прамове ён адзначыў важнасць міжнароднай салідарнасці, падтрымкі палітзняволеных і іх сем’яў, а таксама ролю праваабаронцаў, валанцёраў, журналістаў і юрыстаў у дапамозе беларусам, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі.
Асобна Марозаў адзначыў ролю Міжнароднага гуманітарнага фонду і ініцыятываў, якія падтрымліваюць беларускіх палітвязняў і людзей пасля вызвалення.
Леанід Марозаў:
«Самае галоўнае сёння — не пераставаць дапамагаць адно аднаму. Пакуль мы працягваем рабіць сваю справу, у людзей за кратамі ёсць не толькі падтрымка, але і надзея».
