• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гісторыкам добра вядома, што калі пачынаюць крычаць: «Не дазволім перапісваць гісторыю!», гэта значыць, што ў хуткім часе менавіта гэтым і зоймуцца»

    22 мая, 2026

    У Беларусі стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах, у тым ліку — гісторыі. Дарадца Святланы Ціханоўскай Павел Церашковіч распавёў, навошта гэта дзяржаве і да якіх вынікаў прывядзе:

    «Стварэнне дзяржаўнай камісіі па «падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы» сведчыць пра тое, што працэс перапісвання, які і так не спыняўся на працягу ўсяго перыяду ўладарання Лукашэнкі, паставяць амаль што на індустрыяльную аснову.

    Перапішуць не толькі гісторыю. У поле зроку трапілі беларуская і руская літаратуры, і нават геаграфія. Пад удар трапіў, бадай што, найлепшы з айчынных падручнікаў па геаграфіі Беларусі для 9-га класа. Характэрная рыса гэтай падзеі ў тым, што ўлады перасталі саромецца, фармулюючы мэту зробленага: падагнаць падручнікі пад «змест ідэалогіі і прынцыпы гістарычнай палітыкі беларускай дзяржавы».

    Нельга сказаць, што перапісванне гісторыі — нешта ў гэтым надзвычайнае. Але ў дыктатараў цяга да гэтага асаблівая. Слабадан Мілошавіч займаўся гэтым асабіста — ён насычаў падручнікі прапагандысцкімі штампамі, вінаваціў суседзяў у спрадвечнай беспадстаўнай нянавісці да Сербіі. А пры Садаме Хусейне іракскія школьнікі з гэтай нагоды вывучалі, як ён выратаваў краіну ад яўрэяў, бліскуча перамог спачатку Іран, а потым і самі ЗША ў 1991 годзе.

    Што ж да перапісвання беларускай гісторыі, прадказальным падаецца ўзмацненне ідэяў «рускага міру». Нездарма ж дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ Лакіза па сумяшчальніцтве з’яўляецца прадстаўніком Расійскага вайскова-гістарычнага таварыства. Таго самага таварыства, кіраўніком якога з’яўляецца Мядзінскі і якое плануе засадзіць нашую краіну помнікамі героям імперскай і савецкай гісторыі. Былым жа калегам, якія будуць сцвярджаць, што русіфікацыя лепшая за паланізацыю, хачу перадаць: вашыя імёны застануцца ў гісторыі. Толькі не бронзавымі літарамі на граніце, а той духмянай субстанцыяй, ад якой не адмыцца ні вам, ні вашым нашчадкам».

    Апошнія навіны