• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Ніводнае па-сапраўднаму дэмакратычнае грамадства, дзе кожны адчувае адказнасць, не можа быць разбурана звонку» 

    22 мая, 2026

    У межах форуму GLOBSEC Forum у Празе Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у сесіі «Утрыманне лініі дэмакратычнай устойлівасці», прысвечанай выклікам, з якімі сутыкаюцца сучасныя дэмакратыі.

    У межах дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі, як умацоўваць грамадскую згуртаванасць, падтрымліваць давер да інстытутаў і забяспечваць ролю грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя ва ўмовах ціску.

    У сесіі таксама ўдзельнічалі: Глаўк Канюфца — першы намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў і дыяспары Косава; Роб Кэмеран — карэспандэнт BBC у Празе; Роберт Часенскі — галоўны рэдактар Seznam Zprávy; Кас Мудэ — прафесар University of Georgia; Марк Леанард — дырэктар European Council on Foreign Relations.

    Адказваючы на пытанне «Што цяпер з’яўляецца найбольшай пагрозай устойлівасці дэмакратыі?», Святлана Ціханоўская зазначыла:
    «Многія людзі лічаць, што пагрозы дэмакратыі звычайна зыходзяць ад аўтарытарных рэжымаў, аднекуль звонку. Але я думаю, што людзі таксама павінны самі браць на сябе адказнасць. Людзі пачынаюць проста атрымліваць асалоду ад дэмакратыі і забываць, што павінны абараняць яе штодня. Калі вы ўбачыце, як людзі штодня ахвяруюць сваёй свабодай, сваімі жыццямі дзеля дэмакратычных каштоўнасцяў, вы будзеце старацца ўнесці свой уклад у развіццё дэмакратыі ў вашых краінах. Ніводнае па-сапраўднаму дэмакратычнае грамадства, дзе кожны адчувае адказнасць, не можа быць разбурана звонку».

    Таксама беларуская лідарка падзялілася беларускім досведам таго, што адбываецца, калі фармальныя дзяржаўныя інстытуты церпяць крах:
    «Калі з’явіўся COVID — нашы інстытуты ўлады не працавалі, каб дапамагчы людзям, і простыя людзі самаарганізаваліся, каб падтрымліваць адно аднаго. Калі пачалася перадвыбарная кампанія — беларусы зноў самаарганізаваліся: людзі, сродкі масавай інфармацыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, прадпрыемствы.

    Вось чаму я заўсёды кажу, што ў першую чаргу мы павінны інвеставаць у людзей,
    у іх адукацыю, каб яны разумелі сваю адказнасць. І вось чаму, калі я прашу аб дапамозе для нашага дэмакратычнага руху, я прашу інвеставаць у людзей, якія сапраўды хочуць пабудаваць дэмакратычнае грамадства. Таму што рана ці позна мы пераможам».

    Апошнія навіны