• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам

    25 мая, 2026

    Пасля двухбаковай сустрэчы Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга правялі супольную прэс-канферэнцыю.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Украіне, прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і міністру Андрэю Сібіге за запрашэнне і падкрэсліла салідарнасць беларусаў з украінскім народам.

    Асобна Ціханоўская падкрэсліла: рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай агрэсіі, але не прадстаўляе беларускі народ.

    «Гэта мой першы рабочы візіт ва Украіну, і я тут, каб падкрэсліць: беларускі народ падтрымлівае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

    Рэжым зрабіў Беларусь саўдзельніцай гэтай агрэсіі. Але Лукашэнка — узурпатар, які не прадстаўляе беларусаў і служыць выключна інтарэсам Крамля. І Беларусь — не Расія, і беларусы не роўныя рэжыму. Беларусы стаялі з вамі на Майдане, гінулі ў акопах яшчэ з 2014 года. Тысячы беларусаў выступілі супраць вайны, і сотні застаюцца за кратамі за падтрымку Украіны.

    Сёння мы абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Для нас вельмі важна, каб Украіна бачыла ў свабоднай Беларусі будучага партнёра і суседа, а не пагрозу.

    Нам патрэбна больш узаемнага даверу, больш кантактаў паміж людзьмі, экспертамі, грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі інстытутамі. Пуцін і Лукашэнка зрабілі ўсё, каб разбурыць дружныя адносіны паміж нашымі народамі, але мы іх абавязкова адновім. Нашыя народы заслугоўваюць мірнай, еўрапейскай і дэмакратычнай будучыні. І мы павінны трымацца разам, каб яна стала рэальнасцю».

    Апошнія навіны