• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Заява Святланы Ціханоўскай адносна пагрозы ўцягвання Беларусі ў вайну

    19 чэрвеня, 2026

    Святлана Ціханоўская: «Мы сур’ёзна ставімся да ўсіх сігналаў, якія паступаюць ад украінскага боку адносна ўцягвання Беларусі ў вайну і бяспекі ў рэгіёне. Ва Украіны ёсць усе падставы быць пільнай: менавіта з беларускай тэрыторыі ў 2022 годзе пачалося расійскае ўварванне, і сёння рэжым Лукашэнкі працягвае падтрымліваць расійскую агрэсію.

    На гэтым тыдні ў Кіеве Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне правяла круглы стол, на якім эксперты і прадстаўнікі BELPOL прадставілі інфармацыю пра мілітарызацыю Беларусі і планы Расіі па далейшым уцягванні нашай краіны ў вайну. Гэтыя пагрозы нельга ігнараваць або недаацэньваць — да іх неабходна ставіцца з поўнай сур’ёзнасцю.

    Украіна размаўляе з Лукашэнкам мовай сілы, бо менавіта яе ён разумее лепш за ўсё. Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім.

    Сёння рэжым Лукашэнкі застаецца саўдзельнікам агрэсіі. Ён прадастаўляе тэрыторыю і інфраструктуру, дапамагаючы Расіі наводзіць удары па ўкраінскіх гарадах, пастаўляе Расіі зброю, паліва і абсталяванне для расійскай ваеннай машыны. Калі Лукашэнка сапраўды хоча міру, ён павінен даказаць гэта не словамі, а канкрэтнымі дзеяннямі: спыніць любую падтрымку агрэсіі.

    Я ведаю, што беларусы супраць вайны. Таму звяртаюся да кожнага з вас: беражыце сябе і не дазваляйце ўцягнуць сябе ў чужую вайну. Не паддавайцеся прапагандзе, не верце ў навязаныя страхі і варожасць. Не становіцеся інструментам у чужых імперскіх амбіцыях — бо гэта не наш выбар.

    Нашая агульная задача — не дапусціць, каб Беларусь была канчаткова ўцягнутая ў вайну. Гэта адпавядае перш за ўсё нацыянальным інтарэсам нашай краіны».

    Апошнія навіны