• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кая Калас прыняла Святлану Ціханоўскую ў Бруселі

    18 чэрвеня, 2026

    Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас прыняла беларускую дэмакратычную лідарку Святлану Ціханоўскую ў штаб-кватэры Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у Бруселі.

    Ціханоўская падзякавала Каі Калас і ўсёй камандзе Службы знешніх дзеянняў ЕС за прынцыповую і паслядоўную падтрымку Беларусі, беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская перада Каі Калас шэраг дакументаў, па бяспекавай сітуацыі, а таксама расказала пра працу беларускай грамадзянскай супольнасці у супрацьдзеянні расійскай дэзінфармацыі на выбарах у Арменіі і Малдове.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі нядаўняга візіту Ціханоўскай ва Украіну. Беларуская лідарка адзначыла адкрыццё Місіі дэмакратычных сілаў у Кіеве, прызначэнне Украінай пасла па асаблівых двручэннях па працы з беларускімі дэмсіламі і запуск сумеснай каардынацыйнай групы. У тым ліку гаворка ішла пра падтрымку Украінай міжнародных механізмаў адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі, а таксама інфармацыйную і палітычную супрацу.

    Асобную ўвагу надалі кантактам з ЗША і намаганням па вызваленні палітвязняў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць захавання гуманітарнага трэку вызвалення зняволеных без палітычнай легітымізацыі рэжыму. 

    Бакі абмеркавалі і санкцыйную палітыку. Ціханоўская заклікала да закрыцця шчылінаў у санкцыйным рэжыме, і адзначыла, што змякчэнне абмежаванняў магчымае толькі пасля незваротных зменаў у палітыцы рэжыму. Сёння, нягледзячы на вызваленні палітвязняў, не назіраецца змяншэння рэпрэсіяў, пераслед толькі ўзмацняецца і змяняе форму. 

    Яшчэ адна тэма — нацыянальны дыялог і магчымасць круглага стала як аднаго з інструментаў мірнага выхаду з крызісу. Ціханоўская падкрэсліла, што першым крокам павінны стаць вызваленне ўсіх палітвязняў, поўная амністыя і спыненне рэпрэсій.

    Ціханосўкая звярнулася з просьбай падтрымаць беларускія незалежныя медыі, якія дазваляюць падтрымліваць сувязь з беларусамі ўнуры краіны, а таксама праваабаронцаў, рэпрэсаваных, культурных дзячоў, і дэмакратычных інстытутаў, а таксама спрыяць большай мабільнасці беларусаў, а таксама захоўваць выдачу шэнгенскіх візаў для беларусаў.

    Апошнія навіны